Навіны

РПЦ гаспадарыць у Жыровічах

Прадстаўнікі рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) перарабілі барокавы іканастас 1730-х гадоў Успенскага сабора ў Жыровічах, замяніўшы аўтэнтычныя барокавыя абразы на сучасныя, выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі. Таксама яны прыбралі разьбу. Сем абразоў дакладна перадалі ў Беларускі Нацыянальны мастацкі музей. Дзе драўляная разьба і астатнія абразы пакуль невядома, ёсць спадзеў, што яны таксама трапяць у музей. Па словах мастака, іканапісца Уладзіміра Кавальчука, гэта ў Жыровічах робіцца ўжо з 1990-х гадоў: “Я размаўляў з уладыкам Гурыем і прасіў яго ўсе іконы пасля рэстаўрацыі вяртаць у Жыровічы, дзе можна было стварыць вялікі музей іконаў. Але просьба і прапанова мае не былі пачутыя. Таму цяпер старыя абразы мяняюць на новыя, якія малюе інакіня Анфіса. Так што, у Жыровічы паціху вяртаецца так названы рускі стыль”, – сказаў Уладзімір Кавальчук.     

14.07.2015

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты