Навіны

Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пакінуў Беларусь

27 верасня ў Ваўкавыску прадстаўнікі дзяржаўных сілавых органаў у поўнай экіпіроўцы з шчытамі і зброяй (іх было ажно 7 чалавек!) уварваліся ў дом гісторыка і выкладніка грамадскіх курсаў "Мова Нанова" Андрэя Коласа. Фармальнай падставай для "спецаперацыі" назвалі нібыта праверку паляўнічай зброі. Пасля ператрусу была прыдумана адміністрацыйная справа, пасля чаго Коласу незаконна прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Справа была заведзена за тое, што яшчэ ў 2018 годзе Андрэй размясціў у сваіх сацсетках звычайнае відэа з маленькім лагатыпам сайта, які прызналі экстрэмісцкім у 2021 годзе (!). 

Пасля таго, як гісторык выйшаў з вязніцы на волю, ён з'ехаў у Польшчу. Пра гэта Андрэй Колас паведаміў сам у сваім фэйсбуку. Пра тое, як яго затрымлівалі, дапытвалі і трымалі за кратамі, ён абяцае расказаць пазней.

фота з сацсетак Андрэя Коласа

 

Відэа

праваабарончыя сайты