Навіны

Вольга Івашына змагаецца за права на перапіску

Вольга Івашына, жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына працягвае змаганне за права на нармальную перапіску з вязнем. Яшчэ 30 жніўня яна даслала ў Дэпартамант выканання пакаранняў скаргу на парушэнне правоў і інтарэсаў Дзяніса Івашына, а таксама яго блізкіх і родных. Размова ішла і пра зніклыя тэлеграмы, лісты, паштоўкі ад жонкі і маці Дзянісу, і лісты ад яго да іх, пра затрыманую з невядомай прычыны паштоўку да Дня народзінаў Людмілы Івашынай, пра неперададзеную газету "Новы Час".
І вось нарэшце прыйшоў афіцыйны адказ. У ім сцвярджаецца, што ніякіх парушэнняў не было. 
 
Прыйшоў ён Вользе Івашынай толькі 1 кастрычніка, бо дасланы быў 29 верасня. За гэты час яна паспела напісаць скаргу на адсутнасьць адказу, якую даслала 27 верасня ў Камітэт дзяржкантролю і Генеральную пракуратуру, і тыя патрапілі да адрасатаў 30.09. Але адтуль адказаў яшчэ няма.
Дзяржслужбоўцы фактычна прапануюць Івашынай абскарджваць іхныя адпіскі ў судзе. А якія рашэнні прымаюць суды апошнія гады, добра вядома. Тым больш судовыя выдаткі мусіць аплочаваць заяўнік пазову ў суд.

Відэа

праваабарончыя сайты