Навіны

Сітуацыя па "Справе Рабочага руху"

Па так званай крымінальнай «справе Рабочага руху», якую пачалі паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) было затрымана 13 чалавек. Сярод іх і некалькі гарадзенцаў з прадпрыемстваў "Азот" і "Хімвалакно". Усе яны знаходзіліся ў СІЗА КГБ.

Пазней затрыманыя пасля начной змены 23 верасня ў цэху «Аміяк-3» Андрэй Башан і супрацоўнік «Хімвалакно» Вадзім Яфіменка былі выпушчаныя з-пад варты.

Пад вартай дагэтуль застаюцца яшчэ чатырох гарадзенцаў:

Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;

Андрэй Пагерыла, былы слесар-рамонтнік цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;

Уладзімір Жураўка, былы аператар ДПУ цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;

Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно» (які ўваходзіць у склад «Гродна Азоту»), намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту»;

Першым затрыманым, пра каго стала вядома, гэта намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту», памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно», які ўваходзіць у склад «Гродна Азоту» Валянцін Цераневіч. Яго затрымалі 21 верасня і да гэтага часу ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.

Пазней стала вядома, што таксама затрыманыя два члены страйкама з «Гродна Азот» Андрэй Пагерыла і Уладзімір Жураўка. Яны застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ.

Таксама супрацоўнікі КДБ затрымалі Сяргея Шэлеста. Ён працаваў на «Гродна Азоце» апаратчыкам цэху «Аміяк-3». Восенню мінулага года ён абвясціў пра сыход у стачку. Раней паведамлялася, што ён паспеў пакінуць краіну, але яго затрымалі. Цяпер ён змешчаны ў СІЗА КДБ.

22 верасня ў страйкаме паведамілі пра затрыманне яшчэ некалькіх азотаўцаў. Гэта майстры цэха «Аміяк-3» Рыгор і Арцём Рубан, Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст цэха «Карбамід-2» Аляксей Сідар, ён пайшоў у стачку. Пазней усіх вызвалілі.

Усіх затрымалі ў межах артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Відэа

праваабарончыя сайты