Навіны

Алесю Бяляцкаму адмовілі ў змене меры стрымання. Ён застаецца ў СІЗА №1

Старшыню «Вясны» Алесю Бяляцкаму адмовілі ў змене меры стрымання. Ён застаецца ў СІЗА №1, паведамляюць праваабаронцы.

29 ліпеня, у судзе Партызанскага раёна Менска ў закрытым рэжыме была разгледжаная скарга абаронцы Алеся Бяляцкага на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Суддзя Міхаіл Макарэвіч не задаволіў скаргу — Алесь Бяляцкі застаецца ў СІЗА №1. 29 ліпеня - 15 дзён як вясноўцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі патрапілі за краты.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты