Навіны

Справа Ігара Лазавіка: працяг допыту сведак

24 лютага - працяг разгляду крымінальнай справы гарадзенца Ігара Лазавіка. На працэс у гэты дзень прыйшло ажно 6 омоновцев, сярод якіх пацярпелы Дзмітрый Рахунок. Справу па артыкуле 364 КК разглядае суддзя Віталь Лабоцкі, дзяржабвінаваўцам выступае Георгій Смольскі.

На гэты дзень запланаваны допыт сведак-омоновцев і іншых.

Адбыўся допыт омоновца Алега Лычагіна. Ён сказаў, што працаваў у іншай групе міліцыянтаў і не быў задзейнічаны на затрыманні таксіста Аляксея Лапы і яго спадарожнікаў.

Далей сведкай у залу суда была выклікана гарадзенка Валерыя Русель, якая пражывае ў раёне плошчы Дзекабрыстаў, дзе адбываліся падзеі ўвечары 10 жніўня. Яна бачыла, што адбываецца і здымала на тэлефон. Людзі ў чорным і балаклавах (як высветлілася пазней, омоновцы) білі дубінкамі па машынах людзей, выцягвалі іх з аўтамабіляў і жорстка збівалі на зямлі. Пры тым людзі моцна крычалі, але людзі ў чорным працягвалі іх жорстка збіваць.

Яшчэ адным сведкам павінен выступіць омоновец Балабан, але яго няма ў горадзе, ён вернецца толькі праз 14 дзён з службовых збораў.

Наступнае паседжанне суду прызначана на 10 сакавіка на 14.30.

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты