Навіны
Затрыманні блогераў ў Мінску і Брэсце. Хроніка пераследу 22-23 лютага
У Беларусі 22 і 23 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
23 лютага
Стала вядома пра затрыманне ў Мінску YouTube-блогера Руслана Лінніка (мае на сваім канале больш за 90 тысячаў падпісантаў). Вядома, што зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. У межах якой справы ён затрыманы, у дадзены момант высвятляецца.
У Берасці на плошчы Леніна затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП і блогер Сяргей Мазан, паведамляе "Белсат". Як распавяла старшыня брэсцкай філіі БСДП Ганна Канюс, Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што ён затрыманы. Мужчыны, якія яго затрымлівалі, паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім няма.
У Магілёве ў АБЭЗ выклікалі былога дырэктара гісторыі горада Аляксея Бацюкова для "размовы". Падрабязнасці пакуль невядомы.
22 лютага
Увечра 22 лютага ў мінскай Лошыцы былі затрыманы ўдзельнікі раённага маршу. Тэлеграм-канал "Списки задержанных" прыводзіць прозвішчы затрыманых:
1. Бядункевіч Яўген
2. Бокша Дар'я Сяргееўна
3. Кавалёва Кацярына Георгіеўна
4. Лотаў Іна Аляксееўна
5. Лукашэвіч М.
6. Лях Алена Пятроўна
7. Малько Вольга Мікалаеўна
8. Мамчыц Ганна Аляксандраўна
9. Мацкевіч Е. Л.
10. Мінчанка А. Ф.
11. Навічэнка Дар'я Васільеўна
12. Семянюк Алена Маркаўна
13. Троцкі Вадзім Аляксандравіч
14. Тушкін Аляксандр Сяргеевіч
15. Хадатовіч Яўген Ігаравіч
16. Чаркас Вадзім
17. Шаўко З. С.
18. Ярашэвіч Дзмітрый
http://spring96.org/be/news/102103