Навіны

Алесь Бяляцкі: У візіце амбасадараў краін Еўразвязу - праява салідарнасці і маральнай падтрымкі ўсёй каманды “Вясны”

Пад час візіту амбасадараў краін Еўразвязу на офіс "Вясны" 22 лютага 2021 года

Пад час візіту амбасадараў краін Еўразвязу на офіс "Вясны" 22 лютага 2021 года

На офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе не так даўно, 16 лютага, адбыўся ператрус, у панядзелак, 22 лютага, завіталі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўразвязу.

Офіс праваабаронцаў, які цягам апошніх шасці месяцаў аказаваў вялікую кансультацыйную і маральную падтрымку тысячам пацярпелых грамадзян, зараз фактычна знаходзіцца ў тым стане, у якім ён апынуўся пасля нечаканага ператрусу некалькі дзён таму.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі адзначае, што візіт быў дастаткова важны для арганізацыі, бо гэта праява салідарнасці і маральнай падтрымкі ўсіх сяброў, усіх валанцёраў арганізацыі, якія зараз атакуюцца беларускімі ўладамі.

“Частка нашых сяброў зараз знаходзіцца ў СІЗА –  гэта і Марфа Рабкова, і Андрэй Чапюк, і Лявон Судаленка і Таццяна Ласіца,  нехта, як сябра арганізацыі Зміцер Салаўёў, знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам. Зразумела, што для іх гэта важны знак падтрымкі іхняй пазіцыі ў барацьбе за адстойванне правоў чалавека ў Беларусі.

Важна гэта і для нас, таму што мы, тыя хто працягвае бараніць правы чалавека, працягваем і будзем працягваць сваю дзейнасць,

Мы настроены рабіць гэта і надалей, таму расцэньваем гэты візіт як ясны сігнал для беларускіх уладаў, пэўны дыпламатычны крок, які папярэджвае беларускія ўлады, што праваабаронцы знходзяцца пад абаронай міжнародных пагадненняў, якія падпісала Беларусь. Маю на ўвазе  Дэкларацыю аб праваабаронцах, пагадненні, узятыя ў межах ААН і АБСЕ," -  кажа праваабаронца.

Бяляцкі заяўляе, што праваабаронцы не робяць нічога такога, за што іх варта пераследваць, рабіць вобшукі, абвінавачваць у абсурдных злачынствах, у прыватнасці па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо іх фінансаванне.

“Наступ уладаў на праваабаронцаў з’яўляецца пэўным сігналам для беларускага грамадства, бо нашыя правы мусяць бараніць самі грамадзяняе Беларусі, Ніякія правабаронцы, ці журналісты, ці асобныя актывісты іх не абароняць. Толькі грамадою, толькі разам, мы зможам абараніць іх. Менавіта гэта прывядзе нас да кардынальных зменаў у нашым грамадстве, прывядзе да таго,што сітуацыя палепшыцца," - адзначае Алесь Бяляцкі.

Пад час сустрэчы яе ўдзельнікі падзяліліся сваім бачаннем сённяшняй сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і абмяняліся думкамі.

 

http://spring96.org/be/news/102077

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты