Навіны

198-ы дзень пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту

У Беларусі 198-ы дзень працягваюцца лакальныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

У менскім Сухарава прайшла акцыя – некалькі чалавек трымалі сцягі і плакаты з заклікам вызваліць журналістаў і палітвязняў.

У Малінаўцы паміж дамамі з’явіўся вялікі БЧБ-сцяг.

У Жодзіне праходзіць   акцыя да Дня роднай мовы з лозунгам «Нашы самыя любiмыя словы на беларускай мове — Жыве Беларусь!»

Пікет у менскай Серабранцы памяці Рамана Бандарэнкі – «Мы памятаем, не забудзем не прасцім».

Інсталяцыя ў Менску ў падтрымку зняволенай журналісткі Барысевіч «Кветкі замест прысуду.  Свабоду Кацярыне Барысевіч!»

Навінкі, што пад Менскам, перажываюць за Кацю Барысевіч і Арцёма Сарокіна.

У Глыбокім, што на Віцебшчыне, таксама „Жыве Беларусь!” Нават мядзведзі ў лясах пра гэта ведаюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота, відэа tut.by і чытачоў Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/198-y-dzen-pratestau-suprats-falsifika/

21.02.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты