Навіны

Справа Фурманава-Разнічэнкі-Кнігі: працэс працягваецца

На гэтым тыдні прайшло некалькі чарговых судовых паседжанняў па крымінальнай справе гарадзенцаў Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі. Гэтая справа цягнецца яшчэ з канца траўня 2020 года. Справу вядзе суддзя Вольга Бекушава, пракурор Мікіта Мыслівец. Абвінавачаных бароняць тры менскія адвакаты. Фігуруюць артыкулы 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Гутарка ідзе пра прадзеі ў Гародні 29 траўня, калі гвалтоўна затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага.

18 лютага ў працэсе прайшоў допыт аднаго з пацярпелых - старэйшага лейтэнанта ОМОН Дзмітрыя Рахунка. Ён расказаў, што добра знаёмы з Уладзімрам Кнігам з таго часу, калі той працаваў у міліцыі. Па словах Рахунка, калі Кнігу ў 2011 годзе звольнілі з працы за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і асудзілі, былыя калегі памагалі яго сям'і. Рахунок таксама сказаў, што добра знаёмы па працы з "пацярпелымі" Казлоўскім, Буднікам, Хваленем.

Па словах Рахунка ў той вечар, 29 траўня, Кніга наўмысна рукамі штурхануў яго каля буса ў левае плячо. Пры тым маска і бярэт упалі, а Кніга за шыю цягнуў яго долу. Тады іншыя омоновцы адбаранілі Рахунка. Рахунок далей сцвярджаў, што Кніга наўмысна хацеў перашкаджаць затрыманню Сяргея Ціханоўскага. Абставіны прычынення цялесных пашкоджанняў Казлоўскаму Рахунок асабіста не бачыў, гвалту ў дачыненні да Будніка таксама непасрэдна не назіраў.

Непасрэдна на пытанні адвакатаў Рахунок спярша адмаўляўся адказваць. Адзін з адвакатаў заклікаў прыцягнуць яго за гэта да адказнасці. Урэшце тыя ж пытанні задаваў суддзя. "По радиосвязи прозвучало, что совершенно преступление, и было принято решение задержать. Я выдвинулся с Будником к группе граждан, остальные остались на охране буса. Конкретно не помню уже, что прозвучало по рации. Мы ехали и сквозь людей из авто мы увидели лежащего милиционера. Мы, не подходя к лежачему, пошли за группой уходящих граждан, сделали вывод о их причастности к совершению правонарушения... Увидели, что они активно смотрят на нас, поняли что они совершили правонарушение и решили идти за ними. Мы услышали, "Милиция, давайте уходить!" . Команды по рации задержать Тихановского не помню, чтобы поступала. Не предполагаю даже, не помню. Мы удерживали его за руки, но он размахивал руками, в каком месте он имел свободу движения, не помню. Тихановскій вырвался, видеорегистратор мне сбил, был схватился за жёлтый фургон. Точную последовательность продвижения к служебному бусу, я уже не помню, могу ошибаться" - такія паказанні даў Рахунок далей. Потым ён расказаў, як дастаўлялі Ціханоўскага бусам у Гарадзенскі РАУС. Там Рахунок сам складаў пратакол затрымання па артыкуле 108 Крымінальнага кодэксу.

Фактычна галоўным у паказаннях Рахунка было тое, што на пытанне суддзі ён адказаў, што каманда затрымаць Ціханоўскага ўсе ж такі была. Гэта раней Рахунок следчаму сказаў пад пратакол, а у судзе тыя ранейшыя сведчанні ў пратаколе прызнаў праўдзівымі.

Урэшце Рахунок папрасіў суд спагнаць з Кнігі 2000 рублёў як кампенсацыю маральнай шкоды, гэтыя грошы ён мае намер перадаць у дзіцячы дом. Рахунок сказаў, што пасля гэтага затрымання Ціханоўскага яго асабістае фота выклалі ў інтэрнэт і ён перажыў значныя маральныя пакуты, а ад Кнігі ён не чакаў такой "здрады". 

Уладзімір Кніга ў адказ заявіў, што грамадзянскі пазоў пра кампенсацыю "маральных стратаў" ён не прызнае, а сябе вінаватым не лічыць.

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Пасля перапынку адбыўся допыт яшчэ трох сведак. Дапыталі Сяргея Рынко, Дзмітрыя Нарбута. Рынко сказаў, што ён затрымліваў Арановіча, на якога таксама пазней была пачатая крымінальная справа. Нарбут сказаў, што з усіх абвінавачаных асабіста ведае толькі Кнігу. Нарбут паведаміў, што ён забяспечваў бяспеку Рахунка і Будніка, якіх штурхалі людзі. Ён дапамог такім чынам даставіць затрыманага Ціханоўскага ў бус. Нарбут гаварыў, што шмат чаго з таго вечару і розных падрабязнасцяў не памятае, ён дзеіў тады не па камандзе, а па сітуацыі.

У працэсе абвешчаны перапынак да 22 лютага, 10.45. У суд на гэты дзень выкліканы 6 іншых сведак.  

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты