Навіны

Справа Аляксея Лапы: экспертыза не праясніла сітуацыю

18 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні прадоўжыўся працэс па крымінальнай справе гарадзенца Аляксея Лапы. Напомнім, што яго вінавацяць паводле артыкулу 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Як "пацярпелыя" у справе фігуруюць два супрацоўнікі ОМОН - Арцём Логіш і Дзмітрый Конан. 

Справу вядзе суддзя Кастрычніцкага раённага суду Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўцам выступае пракурор Георгій Смольскі.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей Лапа 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, наехаўшы на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя. Насамрэч 11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПу і жорстка затрымалі чатырох чалавек. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і моцна збілі. Асабліва пацярпелі Аляксей Лапа і Ігар Лазавік. Аднак крымінальныя справы адкрылі менавіта на іх, а не на людзей, якія іх жорстка збівалі.

У працэсе, які, відаць, набольш працяглы з усіх аналагічных спраў, быў доўгі перапынак, паколькі чакалі вынікаў фанетычнай экспертызы.

Сёння ў судзе адбыўся допыт эксперта Андрэя Дзмітрова. Суддзя зачытаў заключэнне ад 26 студзеня аб правядзенні фанетычнай экспертызы, у якой размовы на відэа файлах. Фанетычная экспертыза праводзілася па хадайніцтве адваката, але ў заключэнні эксперта не была даследавана прыналежнасць галасоў. Не высветлена каму яны дакладна належаць - супрацоўнікам міліцыі, або людзям у чорным ў балаклавах, або сведкам, які здымалі падзеі з вакна кватэры. Каб гэта высветліць - патрэбныя дадатковыя даследаванні.

Што датычыць апытання яшчэ аднаго омоновца - Конана, то ён у суд 18 лютага не з'явіўся. Пазней высветлілася, што Конан у камандзіроўцы.

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты