Навіны

Скідзельскую мастачку і яе памочніка аштрафавалі на вялізныя сумы

17 лютага ў судзе Гарадзенскага раёну завяршыўся разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча. На ўвесь працэс спатрэбілася тры дні. Абвінавачаныя адмовіліся ад паслуг адвакатаў і ў працэсе вялі абарону самастойна.

Напомнім, што абодвух звінавацілі паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Справу разглядала старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўцай выступала пракурор Марына Цярэшка.

У справе фігуравала каля 20 розных эпізодаў. Пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гарадзенскага раёну, у вёсках і мястэчках Саволеўка, Бірулічы, Сухаўляны, Абухава, Азёры выконвала мастацкія малюнкі з рознымі выявамі. Пры тым ніякіх гвалтоўных заклікаў ці непрыстойнасцяў яна не малявала. Наадварот, мастачка нават замалявала некалькі нецэнзурных напісаў на аб’ектах. У апошніх выездах ёй дапамагаў падвозам на аўтамабілі Андрэй Апанасовіч.

Трое дадатковых сведак, якія павінны былі быць дапытаныя ў працэсе, у сераду ў суд не з'явіліся. Суддзя са згоды пракуроркі і абвінавачаных пастанавіла скончыць разгляд справы сёння, без іх допыту.

Адзін новы сведка, жыхар Скідзеля М., які з'яўляецца ўладаннікам забранага аўтамабіля, усё ж быў дапытаны ў гэты дзень у працэсе.

Судовыя спрэчкі па справе былі вельмі кароткімі.

 

Пракурор Марына Цярэшка запрасіла для Палтавец пакаранне штрафам на 150 базавых велічынь, Андрэю Апанасовічу - на 100 базавых, плюс канфіскацыю ў яе ровара, у яго аўтамабіля.

Суддзя Ганна Чылека ўрэшце абвясціла прысуд, які ў значнай ступені супаў з прапановай пракуроркі: штраф 150 базавых - Палтавец, 100 – Апанасовічу.

Арышт на аўтамабіль суддзя пастанавіла зняць, паколькі ён па дакументах з’яўляецца ўласнасцю іншага чалавека, а ровар у Палтавец канфіскавалі як сродак з дапамогай якога здзейснена злачынства. Забраную адзежу Палтавец суддзя пастанавіла вярнуць, балончвкі з фарбай, бел-чырвона-белы сцяг і некаторыя іншыя прадметы знішчыць.

Акрамя ўсяго Палтавец і Апанасовіч павінны заплаціцьразам 28 рублёў 19 капеек за выдаткі на экспертызу.

Суд па-сутнасці не ўлічыў тое, што абвінавачаныя поўнасцю кампенсавалі розным арганізацыям налічаныя страты, а на некаторых аб'ектах самы замалявалі мастацкія выявы. Пракурор Цярэшка і суддзя Чылека з іншага боку абцяжарвальным "злачынства" прызналі "папярэднюю змову" фігурантаў справы.  

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты