Навіны

"Пацярпелыя" омоновцы як свае хатнія адрасы называлі адрасы грамадскіх актывістаў!

15 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў. На лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі. Аляксандар Якубоўскі знік і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС.

Вядзе справу суддзя Ганна Лявусік, пракурор на працэсе - Аліна Чужаземец.

Першым у гэты дзень у судзе дапытвалі пацярпелага омоновца "Віктара Дмухоўскага". На пытанні ён адказваў праз прыадчыненыя дзверы за плячыма суддзі. Ён расказаў, што людзі ў той дзень выкрыквалі антыўрадавыя лозунгі, потым сталі ў счэпку, штурхаліся, імкнуліся сарваць з омоновцев маскі. Асабіста ён затрымліваў трох ці чатырох чалавек, спецсродкаў не прымяняў. Пазоў пра асабістыя маральныя страты заяўляць не будзе. Што Жанна Захаркевіч асабіста зрывала з яго балаклаву, засведчыць не можа. Надзею Сцепанцову асабіста не памятае. На твары ў яго была драпіна, падралі балаклаву. Але да медработнікаў не звяртаўся, на бальнічным не быў.

На пытанне чаму пацярпелы ў афіцыйным дакуменце назваў сваім хатнім адрасам месца прапіскі гарадзенскага грамадскага актывіста Дмухоўскага ананімны омоновец адказаў: "Так пришло в голову и назвал..." (!!!). Пацвердзіць свае ранейшыя паказанні, што менавіта Жанна Захаркевіч зрывала з яго балаклаву, омоновец не змог.

Пасля абеду адбыўся допыт у судзе яшчэ дух "пацярпелых" омоновцев - "Базылевіча" і "Мянько". Іх таксама апытвалі за прыадчыненымі дзвярамі.

"Юрый Базылевіч" расказаў, што ён не быў пры падзеях на вуліцы Гарнавых, а знаходзіўся толькі ў той дзень ля ўніверсама "Брэст". Па яго словах, людзі стаялі ў счэпцы, потым пайшлі на омоновцев, штурхаліся, хапалі за форму, імкнуліся зрываць балаклавы. Распылены з натоўпу газ трапіў яму ў вочы. Асабіста нікога не затрымліваў, фізічную сілу не прымяняў. Пазоў пра асабістыя маральныя страты заяўляць не будзе. На пытанне, чаму ён назваў сваім хатнім адрасам дамашні адрас грамадскага актывіста Ежы Грыгенчы, адказаў наступнае: "Это секретная информация, мы засекречены" (!!!).

Далей дапытвалі омоновца "Ігара Мянько", які знаходзіўся ў адным пакоі разам з "Базылевічам", калі той выступаў і адказваў на пытанні. Якія непасрэдна антызаконныя дзеянні ажыццяўлялі абвінавачаныя, ён таксама патлумачыць не змог. 

Такім чынам на працэсе дапытаныя ўсе "пацярпелыя" і ўсе сведкі. На наступным паседжанні плануецца прагляд відэаматэрыялаў справы.

Наступнае паседжанне суда заўтра, 16 лютага, а 10.30

фота праваабаронца Рамана Юргеля 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты