Навіны
Стан здароўя Галіны Дзербыш істотна пагоршыўся
Стала вядома, што стан здароўя зняволенай у гарадзенскай турме Галіны Дзербыш, істотна пагоршыўся. Пенсіянерка Галіна Дзербыш і так мела цэлы шэраг хранічных захворванняў і групу інваліднасці. У халоднай камеры следчага ізалятара яна прастудзілася і стала хварэць яшчэ больш, у яе вельмі высокі ціск. Дзербыш вазілі па лекарах, а да 24 студзеня яна была на пасцельным рэжыме. Таблеткі зняволеная атрымлівае.
Апошнія два тыдні, а можа і больш, у дачыненні Дзербыш не вядзецца ніякіх следчых дзеянняў. Але рэжым стрымання ёй не мяняюць, лічачы, што на свабодзе Галіна Дзербыш можа нашкодзіць следству. Спаткання дачцэ Галіны Дзербыш з маці пакуль таксама не дазваляюць.
Напомнім, што Галіна Дзербыш была затрыманая пасля ператрусу 10 снежня 2020 году паводле артыкулу 289 Крымінальнага Кодэксу (Акт тэрарызму). Яна падазраваная, змешчана ў следчы ізалятар Гародні па вуліцы Кірава. Галіну Дзербыш "прышчапляюць" да так званай справы Мікалая Аўтуховіча. Па гэтай справе праходзіць ажно 12 падазраваных чалавек.