Навіны

Будзем прышчэплены, але калі?

Ка­ляд­ны пе­ры­яд за на­мі, але яго за­вяр­шэн­нем бы­ва­юць душ­па­стыр­скія ві­зі­ты з ма­літ­ваю ў на­шы да­мы ад­ра­зу пас­ля Трох Ка­ра­лёў. У гэ­тым го­дзе, па пры­чы­не ка­ра­на­ві­рус­най не­на­жэ­ры, свя­та­ры па-роз­на­му вы­ра­ша­юць ма­лі­тоў­ную мі­сію. У баць­коў­скай вя­ско­вай па­ра­фіі і ў бра­та­вым гай­наў­скім пры­хо­дзе ба­цюш­кі нар­маль­на з’я­ві­лі­ся ў да­мах з раж­джэ­ствен­скім пры­ві­тан­нем і ма­літ­вай за зда­роўе да­ма­чад­цаў.

У Бе­ла­сто­ку спра­вы ма­юц­ца інакш. Тут ар­хі­е­пі­скап Іа­каў ад­мя­ніў ма­лі­тоў­ныя ван­д­роў­кі па ква­тэ­рах, а за­мест іх у пры­хад­скіх цэр­к­вах слу­жаць ма­леб­ны для па­а­соб­ных ву­ліц па­вод­ле скла­дзе­ных гра­фі­каў. Тым, хто не змо­жа ўдзель­ні­чаць у наз­на­ча­най гра­фі­кам ба­га­служ­бе, або про­ста не хо­ча па­ру­шаць за­над­та ка­ра­на­ві­рус­на­га ка­ран­ці­ну, спіс сва­іх род­ных мо­жа дас­лаць па элек­т­рон­най пош­це, каб па­сты­ры маг­лі за іх па­ма­ліц­ца.

З та­го, што га­во­раць лю­дзі, та­кая раз­вяз­ка ў гэ­ты ня­лёг­кі час з’яў­ля­ец­ца доб­рым пры­кла­дам зра­зу­мен­ня Цар­к­вой скла­да­нас­ці эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­най сі­ту­а­цыі. Па­доб­ная прак­ты­ка вя­дзец­ца за­раз і Ка­та­ліц­кім кас­цё­лам. Ме­на­ві­та ка­ра­на­ві­рус­ная за­ра­за па­віс­ла і над свя­та­мі Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га. За ста­лом, ці па тэ­ле­фо­не лі­лі­ся ра­ска­зы пра тую хва­ро­бу і яе ах­вя­ры. Мно­гія пе­ра­нес­лі на са­бе яе цяж­кія сім­п­то­мы, зна­ё­мыя, ці бліз­кія раз­ві­та­лі­ся з зям­ным жыц­цём. А гэ­тай ха­ле­ры кан­ца так і не ві­даць. Пас­ля но­ва­га го­да вест­кі пра роз­ныя, цяж­ка ля­чы­мыя му­та­цыі ві­ру­са, а так­са­ма пра паг­ро­зу для жыц­ця най­ста­рэй­шых лю­дзей па­ча­лі да­ля­таць з роз­ных кут­коў све­ту.

Ма­ім баць­кам ужо пад дзе­вя­но­ста і мы з бра­та­мі вель­мі пе­ра­жы­ва­ем, каб нам са­мім не за­вез­ці бя­ду ў баць­коў­скі дом. Так­са­ма пе­ра­жы­ва­лі як іх прыш­ча­піць у род­най ха­це, бо ва­зіць у су­вя­зі са ста­нам іх зда­роўя про­ста не­маг­чы­ма. Дзя­ку­ю­чы пра­жы­ва­ю­ча­му ў Гай­наў­цы бра­ту ўда­ло­ся за­пі­саць баць­коў да ма­біль­най прыш­чэп­кі на пер­шы дзень ад­к­ры­тай вак­цы­на­цыі ста­рэй­шых лю­дзей, зна­чыць, 25 сту­дзе­ня ў па­ня­дзе­лак. З вя­лі­кай нап­ру­гай прый­дзец­ца ча­каць як са­мой прыш­чэп­кі, так і рэ­ак­цыі ня­мог­лых ар­га­ніз­маў на дзе­ян­не вак­цы­ны. Спа­дзя­ю­ся, што ўсё бу­дзе ў па­рад­ку і паў­тор­ны тэр­мін вак­цы­на­цыі да­зво­ліць гэ­тую не­вы­нос­ную праб­ле­му аб­лег­чыць у ся­мей­ным і гра­мад­скім кру­зе. Прыш­ча­піц­ца так­са­ма хо­чуць мі­льё­ны лю­дзей у Поль­ш­чы і ў све­це, якім больш за сем­дзе­сят.

Згод­на са ста­ты­стыч­ны­мі да­ны­мі ў Поль­ш­чы лік се­ні­ё­раў у та­кім уз­рос­це скла­дае ча­ты­ры з па­ло­вай мі­льё­на ча­ла­век. Воб­разы чэр­гаў пен­сі­я­не­раў, скуч­ка­ва­ных по­бач ся­бе, каб толь­кі за­пі­сац­ца на прыш­чэп­ку па­каз­ва­юць так­са­ма на тое, што ў ар­га­ні­за­цый­ным пла­не ані­я­кія су­час­ныя тэх­на­ла­гіч­ныя сі­стэ­мы ліч­ба­вай рэ­гіст­ра­цыі лю­дзей на та­кія вык­лі­кі не пад­рых­та­ва­ныя. І не бы­лі яны да­ста­са­ва­ныя да па­трэб і ўме­лас­цей гэ­тай уз­ро­ста­вай гру­пы.

У та­кім вы­пад­ку дзяр­жаў­ныя, ад­мі­ніст­ра­цый­ныя, са­маў­ра­да­выя струк­ту­ры па­він­ны бы­лі звяр­тац­ца да па­цы­ен­таў і пра­па­на­ваць ім кан­к­рэт­ныя да­ты. А тут яш­чэ ў су­вя­зі з аб­ме­жа­ван­ня­мі па­ста­вак прыш­чэп­кі на поль­скі ры­нак усё ста­ла сум­ніў­ным: ці бу­дуць вак­цы­на­ва­ны­мі ўсе жа­да­ю­чыя гра­ма­дзя­не Поль­ш­чы толь­кі з най­ста­рэй­шай гру­пы? У ня­дзе­лю ве­ча­рам 23 сту­дзе­ня шэф кан­цы­ля­рыі прэм’­ер-мі­ніст­ра Мі­хал Двор­чык пра­ін­фар­ма­ваў, што згод­на з да­мо­вай з Еў­ра­ка­мі­сі­яй Поль­ш­чы прыс­лу­гоў­вае 3,1 мі­лі­ё­на прыш­чэ­пак, а да ня­дзе­лі на вак­цы­на­цыю за­пі­са­ла­ся звыш 3 мі­льё­ны гра­ма­дзян кра­і­ны.

Зна­чыць, ня­ма ўжо сва­бод­ных прыш­чэ­пак і так­са­ма тэр­мі­наў, каб прыш­ча­піц­ца. Та­му ні­ко­му ня­ма ані­я­ка­га сэн­су іс­ці ў ам­бу­ла­то­рыю, каб уста­на­віць тэр­мін вак­цы­на­цыі. Па­куль ня­ма га­лоў­на­га — прыш­чэп­кі. Тое, што тут праб­лем не мен­шае, а на­ад­ва­рот боль­шае, кож­ны хоць хто кры­ху ду­мае, зра­зу­мее, паг­ля­дзеў­шы на тое, што дзе­ец­ца ва­кол нас у роз­ных вы­мя­рэн­нях ча­ла­ве­чай рэ­аль­нас­ці. Фі­нан­са­вы ці псі­ха­ла­гіч­ны кошт ка­ра­на­ві­рус­най эпі­дэ­міі па­куль не пад­да­ец­ца ані­я­кім пад­лі­кам. За­раз ста­іць про­ста пы­тан­не ру­бам: быць ці не быць ча­ла­ве­ча­му ро­ду ў та­кіх гра­мад­скіх і пры­род­ных умо­вах?

Яў­ген Ва­па

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты