Навіны

Крымінальная "справа чатырох": чацвёртае паседжанне

26 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай "справы чатырох". На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў,Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты). Вядзе працэс суддзя Генадзь Мазайла. Пракурор Дзмітрый Грыцук. Інтарэсы абвінавачаных бароняць 4 розныя адвакаты.

На пачатку чарговага паседжання суддзя выступіў з прапановай змяніць парадак даследавання доказаў, паколькі не з'явіўся сведка аднаго з абвінавачаных. Пастаноўлена правесці допыт пацярпеўшых.

Пракурор агучыў пратакол агляду відэазапісаў, якія вяліся з будынку. За плячыма суддзі пры прыадчыненых дзвярах адвакаты глядзелі відэазапіс інцыдэнту стычкі з міліцыяй, а двое схаваных пацярпелых глядзелі з іншага памяшкання. Пасля адвакаты задалі пацярпелым пытанні па факце інцыдэнту.

Пацярпелы Башко не бачыў, хто канкрэтна кідаў у яго бутэльку, глядзеў тады ў іншы бок. Міліцыянтка Заяц ахоўвала з тылу асабісты склад ОМОНу, таксама не бачыла чалавека, які кідаў бутэльку, што трапіла ў яе бронекамізэльку. Пацярпеўшыя кідальнікаў не бачылі. Башко сказаў, што яму наносіў удары чалавек у фіялетавай майстарцы і ў кепцы. Непасрэдна Заяц і Башко абвінавачаных не затрымлівалі. Не змаглі адказаць адвакатам на пытанне, хто затрымліваў, паколькі ўсе омоновцы былі ў бронекамізэльках і шлемах, без ідэнтыфікацыйных нумароў. Заяц не ўбачыла на відэа, хто менавіта кідаў бутэльку. На відэа не відаць, што ў яе трапілі.
Пасля гэтага пракурор паказаў відэазапіс з ноўт-буку абвінавачаным. Тыя па чарзе глядзелі відэа і адказвалі на пытанні пракурора. Некаторыя з абвінавачаных не пазналі сябе на гэтым відэазапісе. Далей пракурор прадэманстраваў абвінавачаным іншыя відэа і фотаматэрыялы справы, узятыя з розных інтэрнэт-рэсурсаў. Зноў не ўсе абвінавачаныя на іх сябе пазналі.
Пасля гэтага суддзя абвесціў перапынак у паседжанні, працяг даследаванняў матэрыялаў справы а 14.30. 
Пасля 14.30 у судовым працэсе даследавалі яшчэ некалькі відэазапісаў інцыдэнта, які здарыўся 27 верасня. Наступнае паседжанне адбудзецца 4 лютага а 10.30.

фота праваабаронца Рамана Юргеля

 

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты