Навіны

Юрый Дзяшук на волі, але падазраваны

Журналіст-фрылансар з Бярозаўкі Юрый Дзяшук, затрыманы 20 студзеня ў Лідзе, пасля 72 гадзін трымання пад вартай адпушчаны на волю, але застаецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (частка 2 артыкулу 339 Крымінальнага кодэкса).
Падпіску аб нявыездзе з яго не бралі. Затрыманне Дзешука звязанае з крымінальнай справай, якую ініцыявалі ў сувязі з падзеямі 18 студзеня ў Лідзе падчас пасяджэння суда, на якім грамадскаму актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі.
20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на абвяшчэнні прысуду Ашурку. Затрыманага брата Вітольда Ашурка - Андрэя Ашурка пасля апытання адпусцілі.

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты