Навіны

Гайнаўскі напрамак — больш даступны

   Ха­ця ўжо блі­жэй кан­ца сту­дзе­ня, а я яш­чэ на хві­лі­ну пры­ма­ру­джу ў гэ­тым мес­цы з ты­мі спра­ва­мі, якія пры­нёс Но­вы год. Зак­ра­ну ме­на­ві­та спра­ву не сус­вет­на­га, не агуль­на­поль­ска­га вы­мя­рэн­ня, але на­ша­га, ла­каль­на­га, вель­мі важ­ную для нас, аў­тах­то­наў, па­між Гай­наў­кай і Бе­ла­сто­кам.

   Урэш­це стар­та­нуў пас­ля пе­ра­пын­ку з 1994 го­да цяг­нік па­між абод­ву­ма га­ра­да­мі. І то не адзін, але ад­ра­зу пяць пар у сут­кі ў абод­ва ба­кі. А мар­ш­рут ад­на­го з іх вя­дзе з Бе­ла­сто­ка ў Сед­ль­цы праз Гай­наў­ку і Ча­ром­ху. Спа­лу­чэн­не ў пас­ля­а­бе­дзен­ны час спры­яе ўсе­ба­ко­вай пад­рых­тоў­цы да па­да­рож­жа. Зна­чыць, ужо спа­кой­на ма­гу да­е­хаць да пры­пын­ку ў Ві­та­ве і да баць­коў­ска­га до­му, як ра­ней бы­ва­ла, ча­ты­ры кі­ла­мет­ры пе­ра­а­до­лець на сва­іх два­іх.

   Пе­шая ван­д­роў­ка гэ­та ўжо дро­бязь у па­раў­нан­ні з ты­мі ўсі­мі га­да­мі цы­ві­лі­за­цый­най рэ­зер­ва­цыі на поў­д­ні ва­я­вод­ства. Усё да­клад­на па­ба­ча­нае і па­чу­тае з пер­шых, рэй­са­вых дзён па­між абод­ву­ма га­ра­да­мі апі­саў на на­шых ста­рон­ках у ад­ным з па­пя­рэд­ніх ну­ма­роў наш ня­стом­ны ван­д­раў­нік Аляк­сандр Вяр­біц­кі. Та­ды на­га­даю, каб пра­чы­таць гэ­тае і ін­шае, вар­та за­зір­нуць на сайт e-ni­va.org, за­рэ­гіст­ра­вац­ца і зра­біць элек­т­рон­ную пад­пі­ску на наш тыд­нё­вік. Ва­ры­ян­таў для чы­та­чоў ёсць не­каль­кі і пры­тым вель­мі ка­рыс­ных. Тым, хто зро­біць га­да­вую пад­пі­ску «Ні­вы», у якас­ці бо­ну­су ат­ры­мае вель­мі каш­тоў­ны, толь­кі што вы­да­дзе­ны фо­та­аль­бом га­зе­ты з ар­хіў­ны­мі здым­ка­мі, якія з’яў­ля­юц­ца жам­чу­жы­на­мі, па­каз­ва­ю­чы­мі мі­ну­лы час, мес­ца і пра­сто­ру бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны. «Ні­ву», аль­бом, як і ін­шыя вы­дан­ні на­шых аў­та­раў так­са­ма мож­на на­быць у ся­дзі­бе рэ­дак­цыі.

   Пры на­го­дзе дзя­кую на­шым чы­та­чам, якія ёсць ужо з на­мі ў элек­т­рон­ным ва­ры­ян­це. Апош­ні, на­ва­год­ні кан­цэрт па­жа­дан­няў на Ра­дыё Ра­цыя і кон­кур­сы, звя­за­ныя з юбі­ле­ем 65-год­дзя на­ша­га тыд­нё­ві­ка, па­ка­за­лі на ма­ла­дзей­шых чы­та­чоў, за­ці­каў­ле­ных і са­мой «Ні­вай», і яе вы­дан­ня­мі. Він­шую пе­ра­мож­цаў з хут­кі­мі і трап­ны­мі ад­ка­за­мі, а астат­ніх зап­ра­шаю і за­ах­воч­ваю да чы­тан­ня па-бе­ла­ру­ску. На­ша чы­тач­ка Гра­жы­на Ха­ры­та­нюк дас­ла­ла нам фо­та, на якім ві­даць, як па­ва­жа­юць ніў­скі ка­лян­дар у яе вёс­цы. Ка­лян­дар, аб­ста­ля­ва­ны ў ад­па­вед­най рам­цы з квет­ка­вы­мі і свя­точ­ны­мі ўпры­га­жэн­ня­мі, па­каз­вае на эстэ­тыч­ную ўраж­лі­васць гас­па­да­роў і іх па­ша­ну да род­на­га вы­дан­ня.

   Але яш­чэ на мо­мант вер­нем­ся да ка­му­ні­ка­цый­най пу­сты­ні Гай­наў­кі і ўсёй пад­ляш­скай пра­сто­ры. Ця­гам апош­ніх га­доў не адзін і не два ра­зы пі­саў я ў гэ­тым мес­цы пра тую вост­рую са­цы­яль­ную праб­ле­му, якая для боль­шас­ці са­маў­ра­даў бы­ла звы­чай­на да лям­пач­кі. Ка­ра­на­ві­рус­ная не­бяс­пе­ка ў ма­лан­ка­вым тэм­пе па­зак­ры­ва­ла не­рэн­та­бель­ныя мар­ш­ру­ты як у пры­ват­ным, так і ў гра­мад­скім аў­то­бус­ным тран­с­пар­це. Дзе­ян­ні ва­я­вод­скіх улад, якія гра­мад­ска­му тран­с­пар­ту па­ча­лі пра­фі­нан­соў­ваць та­кія мар­ш­ру­ты, пры­нес­лі кры­ху аб­ляг­чэн­ня па­да­рож­ні­кам з гай­наў­скай рэ­зер­ва­цыі. Ме­на­ві­та ха­чу па­ве­да­міць, што з днём 1 сту­дзе­ня 2021 го­да аў­то­бус­ных мар­ш­ру­таў знач­на па­боль­ша­ла і то на­ват у ня­дзе­лю.

   Я спа­чат­ку не мог па­ве­рыць ін­фар­ма­цыі ў ін­тэр­нэ­це і па­пра­сіў бра­та, каб сфот­каў мне рас­пі­ску і дас­лаў, каб упэў­ніц­ца, што гэ­та не пе­рад­с­вя­точ­ны пры­від. Най­ле­пей пра­ве­рыць усё раз­вед­кай. У пас­ляс­вя­точ­ную, раж­джэ­ствен­скую ня­дзе­лю, так як зап­ла­на­ваў і як бы­ло на­пі­са­на, пас­ля 18-й га­дзі­ны кур­са­нуў я ў пра­стор­ным і цёп­лым аў­то­бу­се з Гай­наў­кі ў бок Бе­ла­сто­ка. На­га­даю, што ра­ней ве­ча­рам быў толь­кі адзін курс а 21-й га­дзі­не.

   Усё ака­за­ла­ся вель­мі спры­яль­ным. До­ма быў я ўжо а 20-й, зна­чыць, у ра­ней­шым ва­ры­ян­це да­вя­ло­ся б мне ча­каць яш­чэ га­дзі­ну да са­мо­га ад’­ез­ду. Ці на­доў­га хо­піць гро­шай аў­то­бус­на­му пе­ра­воз­чы­ку і, пэў­на, ах­во­ты кан­ку­ра­ваць з ад­ноў­ле­ным чы­гу­нач­ным тран­с­пар­там? Ад­ка­зам бу­дуць час і лю­дзі. Вя­до­ма, што ця­гам двац­ца­ці ся­мі га­доў з Гай­наў­кі і на­ва­кол­ля з‑за ад­сут­нас­ці пер­с­пек­тыў не на... гра­мад­скім тран­с­пар­це ўцяк­лі ў Бе­ла­сток і да­лей у Поль­ш­чу і свет цэ­лыя па­ка­лен­ні ма­ла­дых лю­дзей, ура­джэн­цаў Гай­наў­скай зям­лі.

   З па­чат­кам Но­ва­га го­да Гай­наў­ка ат­ры­ма­ла із­ноў тое, ча­го ця­гам амаль трыц­ца­ці га­доў не па­він­на бы­ла стра­ціць.

   Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты