Навіны

Юрыя Дзешука хочуць звінаваціць па крымінальным артыкуле 339

Затрыманы ў сераду незалежны журналіст Юрый Дзяшук з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч.2  арт. 339 Крымінальнага кодэкса). Журналіст быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на 72 гадзіны да прыняцця рашэння аб абранні меры стрымання. Пра гэта "БАЖ" паведамілі родныя Юрыя Дзешука.

Родныя мяркуюць, што затрыманне журналіста звязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення актывіста Вітольда Ашурка ў судзе.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”. Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомы.

spring96.org

22.01.2021

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты