Навіны

У слонімскай школе вучняў зневажаюць і палохаюць міліцыяй

Сайт “Газеты Слонімскай” апублікаваў пісьмо чытача сайта групы газеты ў сацыяльнай сетцы Instagram, у якім распавядаецца пра тое, што ў Слонімскай сярэдняй школе № 5 настаўнікі зневажаюць вучняў за іх палітычныя погляды, якія не супадаюць з палітыкай сённяшняй улады.

Адзін з бацькоў вучняў паведаміў, што хоча расказаць пра падобную сітуацыю, якая адбылася ў СШ № 5 горада Слоніма. Ён піша, што “дзяцей, якія думаюць свабодна і выказваюць свой погляд на сённяшнюю сітуацыю ў краіне, у школе настаўнікі зневажаюць і палохаюць міліцыяй. Больш таго, кіраўніцтва школы збірае педагагічны савет, на які выклікаюць бацькоў школьнікаў. Са слоў бацькоў, на адным з педсаветаў настаўнікі, зусім сур’ёзна, не саромяючыся, называюць школьнікаў клоунамі і чм… На педсавеце настаўнікі папярэджваюць, што тыя сем’і, дзе ёсць такія дзеці, залічыць у сацыяльна-небяспечныя. Абражаюць школьнікаў таксама на ўроках, нават кідаюць у дзяцей крэйдамі для дошак…”. “Адным словам, – як піша адзін з бацькоў школьнікаў, – з малых гадоў выхоўваюць дзяцей так, каб яны не мелі сваіх асабістых думак і меркаванняў. А дзецям па 12 гадоў…”.

Беларускае Радыё Рацыя  

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-slonimskaj-shkole-vuchnyau-znevazhayuts/

17.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты