Навіны

162-і дзень пратэстаў у Беларусі

Нягледзячы на вялікія маразы, беларусы па ўсёй краіне выходзяць на 162-і дзень бесперапынных пратэстаў.

У Брылевічах людзі выйшлі на гаўбцы з бел–чырвона–белымі сцягамі і прачыталі верш Янкі Купалы.

Наваградак перадае прывітанне ўсім вольным беларусам.

У Менску з самай раніцы ўжо выйшлі на шпацыр жыхары Трактарнага пасёлка, Велазавод, Шарыкі і Бараўляны.

Жыхары Бараўлян  скандуюць: „Жыве Беларусь!”

Партызаны Воршы выйшлі падтрымаць Паўла Севярынца, Ігара Лосіка ды іншых палітычных вязняў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Нягледзячы на мароз ніжэй за –20°С, ноччу беларусы ладзілі акцыі пратэсту і салідарнасці. Акцыю ў Менску зладзілі ў самым цэнтры, ля Палацу Спорту; на супольны марш выйшлі жыхары менскіх Малінаўкі, Паўднёвага Захаду, Брылевічаў, Міхалова і Шчомысьліцы; свае маршы правялі раёны Чкалаўскі, Лебядзіны і Курасоўшчына; невялікую акцыю зладзілі жыхары вуліц Антонаўская-Захарава-Пуліхава. Таксама на акцыі выходзілі ў віцебскім Білева; у Воршы; у Замасточчы, што ў Менскім раёне. А ў Гомелі быў адзіночны пікет.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/162-i-dzen-pratestau-u-belarusi/

17.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты