Навіны

Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены ў Слуцку

У судзе Слуцкага раёна

У судзе Слуцкага раёна

Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Старшынствуе - суддзя Еліхаў.

Рэдкая з’ява ў практыцы вынясення смяротных прысудаў у Беларусі, калі калегія Вярхоўнага суда адмяняе раней вынесенае пакаранне і вяртае справу на новы разгляд.

Нагадаем 30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку і іншыя прысуды па гэтай справе. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд. Працэс пачаўся 7 верасня, але 12 кастрычніка, калі ў судзе павінны былі заслухаць апошнія словы абвінавачаных, судовыя працэсы некалькі разоў пераносіліліся па прычыне COVID-19.

На новым разглядзе справы 29 верасня пракурор запрасіў такія ж тэрміны, якія выносіліся да адмены прысудаў Вярхоўным судом: Віктару Скрундзіку — растрэл, Валянціну Бушніну — 18 гадоў пазбаўлення волі, Віталю Мяцежу — 22 гады пазбаўлення волі, Сяргею Захарчанку — 1 год папраўчых работ з утрыманнем 10% ад заробку.

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org
Віктар Скрундзік

 

У сваім апошнім слове пры новым разглядзе справы 11 студзеня Віктар Скрундзік казаў, што раскайваецца ва ўчыненым і папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых:

"Лепш бы я тады залез у склеп і згарэў бы разам з ім, чым цяпер стаяць тут, глядзець сваякам у вочы і даказваць тое, чаго я не рабіў», — цытуе словы Скрундзіка mlyn.by

Ён падкрэсліў, што не ведаў у момант падпалу, што пацярпелыя былі яшчэ жывыя. Калі даведаўся, што яго саўдзельнік не задушыў аднаго з мужчын, а толькі пазбавіў прытомнасці, то адразу папрасіў выклікаць МНС, а затым двойчы паспрабаваў залезці ў дом, каб выратаваць, але яго не пусцілі супрацоўнікі МНС.

15 студзеня агучваецца новы прысуд, які нічым не адрозніваецца ад ранейшага:

Сяргей Захарчанка -  1 год папраўчых работ з выплатай 10 % заробку;

Віталь Мяцеж - 22 гады пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;

Валянцін Бушнін - 18 год пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму

Віктар Скрундзік - смяротнае пакаранне - растрэл.

Першая інстанцыя

Нагадаем, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным паседжанні ў Слуцку абвясціў прысуды траім жыхарам Слуцкага раёна. Іх абвінавацілі ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а таксама смяротнага пакарання. Суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка прызначыў тое пакаранне, якое запрашваў дзяржабвінаваўца Вадзім Лолуа.

29-гадовы Віктар Скрундзік па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса прысуджаны да выключнай меры пакарання — растрэлу;

25-гадовы Віталь Мяцеж па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 22 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

33-гадовы Валянцін Бушнін па дзвюх артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку

30 чэрвеня Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйныя скаргі на смяротны прысуд жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка, а таксама на прысуды абвінавачаных па справе Валянціна Бушніна, Сяргея Захарчанка і Віталя Мяцежа.

 

https://dp.spring96.org/be/news/101322

Відэа

праваабарончыя сайты