Навіны
З Раством! Шчасьлівых Калядаў!
Шаноўныя сябры!
"Гарадзенская вясна" шчыра віншуе праваслаўных і ўсіх вернікаў, якія адзначаюць Раство па юліянскім календары, з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам! Зычым цеплыні ў вашых сем'ях, духоўнай раўнавагі, адчуваньня праўды і Веры ў найвышэйшую справядлівасьць. Цёплых вам сямейных Калядаў, добрых сяброў, моцнага здароўя і трываласьці, вытрымкі і вернасьці сваім перакананьням!
Хрыстос нарадзіўся - Славім Яго!