Навіны

Вобшукі ў Гомелі і новыя затрыманні. Палітычны пераслед 4 і 5 студзеня

"Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Гомелі ранкам пятага студзеня пачаліся ператрусы. Яны праходзяць у Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палескай, 52, у праваабаронцы і актывіста Васіля Палякова, а таксама ў актывіста АГП, аднаго з каардынатараў назірання за выбарамі Мікалая Новікава.

Як паведамляе "Гомельская Вясна", вобшуку праходзяць у межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ). Вядома, што ў Васіля Палякова забралі ноўтбук, жосткі дыск, планшэт. У Мікалая Новікава - ноўтбук, планшэт, некалькі флэш-карт і дыскаў. Таксама вядома, што падчас вобшуку ў Грамадска-палітычным цэнтры знаходзіўся і праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка. Яго тэлефон недасяжны. 


Прама ва ўніверсітэце пятага студзеня быў затрыманы студэнт 3 курса ФКП БДУІР Зарыхта Аляксандрпаведамляе тэлеграм-канал "Мірны БДУІР". У першым корпусе БДУІР (там дзе знаходзіцца рэктарат) каля гардэроба Аляксандра чакаў чалавек, не падобны на студэнта. Лысы чалавек у масцы паклікаў Аляксандра. Падышоў з чырвонай ксівай. Сказаў нешта пра адміністрацыйны працэс і адвёў студэнта з корпуса ўніверсітэта на вачах яго аднагрупнікаў.


Увечары чацвёртага студзеня была затрыманая сілавікамі грамадская актывістка і экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Маёравапіша "Новы час". Папярэдне па месцы яе жыхарства, у вёсцы Нача Крупскага раёну, быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

У межах якой справы адбылося затрыманне, пакуль невядома. Магчыма, гэта звязана з крымінальнай справай Мікалая Аўтуховіча, затрыманага па артыкуле аб тэрарызме.


Яшчэ ўвечары трэцяга студзеня ў брэсцкай актывісткі Паліны Шарэнда-Панасюк прайшоў ператрус. У той момант яе муж Андрэй Шарэнда знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вобшуку Паліну затрымалі. Чацвёртага студзеня Андрэй Шарэнда выйшаў на волю, а яго жонка засталася ў ІЧУ.

Актывіст паведаміў, што падчас ператрусу з кватэры забралі працоўны ноўтбук, смартфон, кампутар старэйшага сына, дрон-квадракоптар (падарунак на Новы год), дыпломы аб адукацыі, якія віселі ў рамках на сцяне, прыстаўку для тэлевізара voka, усе сцяжкі і сувеніры з пагоняй і БЧБ.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

 

http://spring96.org/be/news/101185

Відэа

праваабарончыя сайты