Навіны

У Беларусі павялічыліся падаткі

З 1 студзеня падвысілі стаўкі падаходнага падатку для работнікаў кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Іх паднялі з 9% да 13%, піша Tut.by. Змены ўвялі абноўленым Падатковым кодэксам. Раней прадстаўнікі ІТ-рынку, каментуючы магчымае падвышэнне падаткаў, казалі, што такія змены парушаць прынцып, які дзейнічае ў дачыненні да ПВТ на працягу апошніх 15-ці гадоў, а менавіта нязменнасць заканадаўства.

Падвышаныя стаўкі, як абяцаюць чыноўнікі, уводзяць на два гады — да 1 студзеня 2023 года.

“Указаная мера скіраваная на кансалідацыю даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19”, — удакладняюць у Міністэрстве падаткаў і збораў, каментуючы новаўвядзенні.

Таксама  падвысілі падаткі для тых, хто здае кватэры, лецішчы, гаражы і парковачныя месцы. У некаторых гарадах, у тым ліку Оршы і Полацку, падатак на здачу ў арэнду аднаго жылога памяшкання паднялі больш чым на 40 працэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/u-belarusi-pavyalichylisya-padatki/

03.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты