Навіны

Падчас навагодніх святаў затрыманні не спыняліся

Падчас навагодніх сьвятаў затрыманьні не спыняліся- паведамляе Праваабарончы цэнтр  „Вясна”. Праваабаронцам вядома не менш як пра 12 затрыманых ад пачатку навагодніх святаў.

Як сведчаць дадзеныя праваабарончага цэнтра «Вясна», за апошнія дні ва ўпраўленні міліцыі дастаўлена прыкладна 12 чалавек, у тым ліку дзяўчына, якая ішла па вуліцы з бел-чырвона-белым сцягам на спіне. Яе адвезлі ў РУУС Партызанскага раёна Менска.

Паводле праваабаронцаў, як мінімум двух чалавек даставілі ў сталічны Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суду.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/padchas-navagodnikh-svyatau-zatrymanni/

03.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты