Навіны
148-ы дзень пратэстаў
Сёння жыхары Менска з самай раніцы выйшлі на традыцыйныя нядзельныя маршы.
Жыхары сталічных Лошыцы, Уручча і Сухарава ўжо маршыруюць ва ўсю моц! Паведамляе Хартыя 97.
11:16 У раёне вуліцы Матусевіча таксама гуляе пратэстная калона.
https://t.me/radiosvaboda/25999
11:15 Сёння раніцай менчукі правялі акцыю салідарнасці з журналістамі на ганку журфака БДУ.
https://t.me/charter97_org/27050
10:29 Яшчэ кадры з маршу ва Уруччы. Калона ўражвае!
10:22 Яшчэ адно відэа маршу жыхароў Захарава – Пуліхава. Людзі каля 9 раніцы прагуляліся па раёнах, скандуючы «Верым! Можам! Пераможам!»
https://t.me/the_village_me/24137
10:15 Жыхары менскіх вуліц Захарава і Пуліхава выйшлі на нядзельны марш і павіншавалі суседзяў з Новым годам.
https://t.me/bnkbel/31387
10:04 Сталічныя Уручча і Сухарава ўжо ва ўсю маршыруюць!
https://t.me/bnkbel/31379
***
148 дзень пратэстаў у Беларусі. Як і кожную нядзелю, так і сёння ў шматлікіх гарадах пройдуць дваровыя маршы нязгоды супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, салідарнасці з палітычнымі зняволенымі і патрабаваннем дэмакратычных перамен у краіне.
Як паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода, некалькі дзясяткаў жыхароў вуліцы Спартыўнай у Менску ўжо маршыруюць па сваім раёне з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і скандуюць палітычныя лозунгі.
Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/148-dzen-pratestau/