Навіны

31 снежня і 1 студзеня затрымана не менш за сем пратэстоўцаў

 Паводле інфармацыі валанцёрскага тэлеграм-канала „Спісы затрыманых”, 31 снежня і 1 студзеня затрымана не менш як сем удзельнікаў пратэстаў у Менску і Менскім раёне.

Вядома, што тры чалавекі былі дастаўленыя ва УУС Ленінскага раёна, па адным — ва УУС Маскоўскага раёна і Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУС. Двух чалавек (з Ленінскага і Маскоўскага РУУС) затым адвезлі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

фота tut.by

Падчас святкавання Новага года сілавікі праводзяць рэйды па пратэстных раёнах, жыхары якіх выходзяць у двары з бел-чырвона-белымі сцягамі і іншай сімволікай белага і чырвонага колераў.

У навагоднюю ноч на тэрыторыю вакол асноўных ёлак горада можна было трапіць толькі пасля надгляду на кантрольна-прапускных пунктах. Прэс-служба МУС у публічнай ранішняй зводцы 1 студзеня не назвала колькасць грамадзян, якія вырашылі сустрэць Новы год пад наглядам міліцыі.

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/31-snezhnya-i-1-studzenya-zatrymana-ne-mensh-z/

02.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты