Навіны

Працяг разгляду крымінальных справаў Рымшы і Самарына

У Гародні 10 снежня ў розных судах адбываецца працяг разгляду крымінальных спраў жыхароў гораду Сяргея Рымшы і Мікіты Самарына.

Па справе Сяргея Рымшы прайшло ўжо некалькі паседжанняў. Працэс вядзе суддзя Юрый Казакевіч. Сённяшні дзень пачаўся з апытання міліцыянта Ільі Сацуры, які праходзіць па справе як пацярелы. Яму пракурор задаваў пытанні па падзеях 9 жніўня. Сацура сведчыў, што ў той дзень ён быў у патрулі, які складаўся з 4 звычайных міліцыянтаў і 2 амонаўцаў. Людзі выказвалі незадавальненне, зневажалі міліцыю, аўтамабіль патруля знаходзіўся паблізу помніка-танка. Сацура, седзячы ў аўтамабілі, чуў тры глухіх удары каменнямі па бусе. Але ён не бачыў хто менавіта кідаў гэтыя каменні. Мліцыянты бачылі толькі чалавека, які ўцякаў, але яны яго не дагналі. Ці затрымліваў непасрэдна ён Рымшу - не памятае, але памятае, што ўдзельнічаў у аглядзе яго асабістых рэчаў у Ленінскім РАУСе, калі Рымшу ўжо затрымалі і даставілі на Дубко-5. У заплечніку Рымшы знаходзіўся ні то камень, ні то кавалак пліткі. Сам Сацура заплечнік асабіста не аглядаў.

Адвакат звярнуў увагу суда на супярэчнасці ў паказаннях Сацуры - раней ён казаў, што асабіста ўдзельнічаў у затрыманні Рымшы, які аказваў супраціў, таму да яго была прыменена фізічная сіла. Потым у судзе адбыўся прагляд запісу відэарэгістратараў, якія былі у міліцэйскай машыне - унутранай камеры і вонкавай. Сацура не змог патлумачыць суду чаму міліцэйская "газэль" спярша паехала зусім у іншы бок і ў які момант амонавец, які быў старэйшым патруля, аддаваў загад пра затрыманне Рымшы. У канцы Сацура сказаў, што зыскавых прэтэнзій да Рымшы не мае. 

Далей у працэсе адбывалася даследаванне рэчавых доказаў. У залю прынеслі скрынку, там былі асабістыя рэчы Сяргея Рымшы і ён гэта пацвердзіў, таксама сярод іншага былі два фрагменты бетону - Рымша заявіў, што не мае да іх дачынення.

У другой палове дня быў заслуханы сведка з боку абвінавачанага. Урэшце суд пастанавіў праглядзець матэрыял, змешчаны на флэшцы гэтага сведкі. Сведка пацвердзіў, што Рымша не меў пры сабе і не кідаў ніякіх прадметаў у бок міліцэйскай "газелі".

У канцы паседжання пракурор прапанаваў выклікаць траіх пацярпелых міліцыянтаў. Адвакат заявіў хадайніцтва выклікаць усіх пацярпелых і сведкаў міліцыянтаў менавіта ў адзін дзень і яшчэ раз апытаць іх па справе. Суддзя ў цэлым задаволіў хадайніцтва. 

Наступнае паседжанне па справе пройдзе 15 снежня а 10.30 і 14.30, працяг будзе 16 снежня.

***

Справа Мікіты Самарына разглядаецца ў судзе Кастрычніцкага раёну. У сённяшнім паседжанні да абеду выступіў яшчэ адзін сведка - рабочы з прадпрыемства "Хімвалакно". Ён у той дзень быў затрыманы сілавікамі непадалёк падзей, якія датычыць справы і пазней засуджаны да адміністрацыйнага арышту. Гэты сведка фактычна засведчыў, што як уласна Самарына, так і ніякіх яго дзеянняў ён не бачыў.

Пасля абедзеннага перапынку абвінавачаны Мікіта Самарын расказваў як усё было насамрэч. Быў агляд відэа допыту маладога чалавека. Самарын заявіў, што яго фізічным прымусам заставілі гаварыць на відэа тое, што і як ён рабіў, пры тым фактычна ён агаварыў сябе. Пры здымках гэтага відэа давялося рабіць некалькі дубляў, паколькі Самарын не хацеў казаць тое, што яго прымушалі. Пры запісе ён быў змушаны чытаць словы па паперцы. 

Адбыліся спрэчкі бакоў. Дзяржаўны абвінаваўца ўрэшце запатрабаваў 4 гады зняволення для Мікіты Самарына і грашовую кампенсацыю для міліцыянта, які праходзіць па справе як пацярпелы.

11 снежня а 11.30 адбудзецца наступнае паседжанне па справе. 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты