Навіны
У Менску – Марш суседзяў
У розных раёнах Менска назіраецца вялікая колькасць аўтазакаў і аўтобусаў сілавікоў.
Калона ваеннай тэхнікі едзе каля ТРЦ Dana Mall ў Менску:
А вось як калона спецтэхнікі ехала раніцай з Уручча ў бок цэнтра:
Аўтобусы з сілавікамі ля цырка.
Вадамёт і іншая спецтэхніка на плошчы Якуба Коласа ў Менску:
На паркоўцы каля царквы Усіх святых быў заўважаны аўтазак.
Ланцужок аўтазакаў ў Серабранцы.
На ДС «Паўднёвы Захад» ужо стаяць аўтазакі.
Таніраваныя мікрааўтобусы на Каменнай горцы.
Некалькі станцый метро ўжо зачыненыя. Вось афіцыйнае паведамленне:
«2020/11/29 ў 11.05, у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, Плошча Якуба Коласа, Купалаўская, Няміга. Цягніка ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях.
На ўваход і выхад зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (уваход з боку Плошчы Незалежнасці), цягнікі на дадзенай станцыі спыняюцца».
У Менску традыцыйна для нядзель заўважылі і праблемы з мабільным інтэрнэтам.
***
Такая расцяжка з’явілася з раніцы ў мінскай Грушаўцы. пасля яе знялі:
tut.by
***
Сёння, 12-00, проста ў вашым двары, Марш суседзяў. Такі анонс чарговай пратэставай акцыі распаўсюджваецца ў тэлеграм-каналах.
29 лістапада прапануецца ўжыць тактыку «ад двароў», паспяхова рэалізаваную ў мінулую нядзелю. Плюсы новай тактыкі тады апраўдаліся: не перашкодзіць закрыццё метро і спыненне іншага грамадскага транспарту, далучыцца змогуць усе, у тым ліку суседзі, якія адзін аднаго ведаюць, пры жаданні можна прайсці толькі частку маршруту, мясцовыя жыхары зарыентуюцца ў сваіх раёнах лепей за сілавікоў.
Як заўважыў палітоляа Валер Карбалевіч, такі фармат стварае больш цяжкасцяў для амапаўцаў. Ім трэба ўвесь час перамяшчацца, шукаць месца збору людзей, якія хутка мяняюць дыслакацыю. І ў выніку гэтага затрыманых аказалася менш, чым звычайна.
Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syonnya-projdze-marsh-susedzyau/