Навіны
Хроніка пераследу 26 і 27 лістапада
Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 26 і 27 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Пераслед 27 лістапада
У Мінску раніцай затрыманы 30-гадовы Аляксей Шпак. Дома ў яго правялі вобшук, пасля якога забралі тэлефоны і тэхніку. Пасля ператрусу затрымалі яго самога. Верагодна, крымінальная справа. Таксама сёння ў Брэсце затрымалі Марка Антонава. Хлоца павезлі ў мясцовае РАУС.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Студэнцкая думка", дома ў студэнткі мехмата БДУ Таццяны Екельчык супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Забралі ноўтбук, тэлефон і павезлі на допыт. Паведамляецца, што таксама правялі ператрус у кватэры сваякоў Таццяны.
"КДБ правёў ператрус, забралі ноўтбук, тэлефон. Потым паехалі з ператрусам да бабулі, дзе Таня была да ўчорашняга дня, павезлі ў КДБ на допыт. Абяцалі гадзіны праз 3-4 патэлефанаваць нешта паведаміць. Не тэлефанавалі", – распавялі сваякі Таццяны.
У Ляхавічах затрымалі на працы на заводзе Андрэя Банкевіча. Яго даставілі ў Ляхавіцкі РАУС. Сваякі паведамляюць, што гэта ўжо трэці выпадак, калі Андрэя затрымліваюць на прахадной пасля працоўнай змены.
У Мінску раніцай у 7 гадзін дома затрымалі Марыю Крук. Да яе дадому "прыйшлі людзі без апазнавальных знакаў, казалі пра крымінальны вышук".
Пераслед 26 лістапада
У межах крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ў Брэсце затрыманы Дзяніс Жук. Раніцай дома ў яго правялі ператрус, а потым даставялі ў ІЧУ Ленінскага раёна Брэста.
У Лідзе пасля ператрусу затрымалі Івана Каспяровіча. Вядома, што ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе.
Таксама стала вядома, што крымінальна справа ўзбуджана на былога следчага Яўгена Юшкевіча. Яўген Юшкевіч – стваральнік ByChange, ён дапамагаў былым сілавікам «увайсці ў IT», а таксама вёў папулярны Twitter з інсайдамі з МУС і СК
Падрабязнасці справы пакуль невядомыя. Адвакат Яўгена Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што яна знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сам Яўген пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
У чацвер, 26 лістапада, на традыцыйным Маршы людзей з інваліднасцю затрымалі восемь чалавек. Сярод затрыманых:
- Бухавец Юрый Алегавіч (Акрэсціна)
-
Сабанцава Анастасія (даставілі на Акрэсціна, бо ў яе інваліднасць 3-й групы)
Як паведамляе "Белсат", адной жанчыне з інваліднасцю 1 групы пры затрыманні прыціснулі руку дзвярыма міліцэйскага буса, давялося выклікаць хуткую. Жанчыну даставілі ў шпіталь.
У Мазыры быў затрыманы Кастусь Кірыленка. Прычыны ўдакладняюцца. У Паставах затрымалі Дзяніса Цыбульскага.
Інфармацыя дапаўняецца.
![]()
Пятнічныя суды за ўдзел у масавых мерапрыемствах: што даюць?
http://spring96.org/be/news/100654