Навіны

Масты: Зняважыў і прынізіў гонар сябра выбарчай камісіі - засуджаны на паўтара гады "хіміі"

Суд Мастоўскага раёна.

Суд Мастоўскага раёна.

Суд Мастоўскага раёна вынес прысуд мясцоваму жыхару Віталю Скрабінскаму за знявагу ў сацыяльных сетках па артыкуле 189 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт).

Як паведамляе мясцовае выданне «Зара над Нёманам», у адзін з дзён верасня 2020 года ў  Тэлеграм-канале "Масты для жыцця" пад фотавыявай грамадзянкі П. у сувязі з яе ўдзелам у выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размясціў агульнадаступны да прагляду непрыстойны каментар, які прыніжае яе гонар і годнасць.

У судовым пасяджэнні сваю віну Віталь прызнаў, прынёс прабачэнні пацярпелай. Свае дзеянні патлумачыў уплывам чутак, якія на той час былі распаўсюджаныя.

Па словах памочніцы пракурора Мастоўскага раёна Алесі Ляшэвіч, 19 лістапада суд прызначыў Скрабінскаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.

Таксама, згодна з прысудам, ва ўласнасць дзяржавы канфіскаваны ноўтбук, пры дапамозе якога ён  ажыццявіў уваход да ўліковага запісу ў мэсэнджары "Telegram" і размясціў вышэйзгаданы каментар.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны абвінавачаным на працягу дзесяці сутак з моманту яго абвяшчэння.

 

Двух браслаўцаў падазраюць у зьнявазе начальніка міліцыі

У Браславе затрымалі двух супрацоўнікаў хлебзаводу, Андрэя Валушку і Філіпа Булевіча. Іх падазраюць у знявазе начальніка Браслаўскага РАУС.

 

http://spring96.org/be/news/100561

Відэа

праваабарончыя сайты