Навіны

Сяргея Верамеенку "падвесілі" на 5 сутак

24 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні сумнавядомая суддзя Алена Тоўсцік-Самойла аформіла карны прысуд па сфабрыкаванай справе Сяргея Верамеенкі. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага міліцыяй па артыкуле 23.34, частка 3, яна прысудзіла грамадскаму актывісту 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пад варту Верамеенка пакуль не быў узяты, адбываць гэты адміністрацыйны арышт яго могуць забраць у кожны дзень. Такім чынам працягваецца заганная практыка палітычных рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў Гародні.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што "здзяйсненне правапарушэння" адбылося ажно чатыры (!) месяцы таму. Раней да аналагічнага арышту за той жа дзень гэтай жа суддзёй быў засуджаны іншы грамадскі актывіст - Ежы Грыгенча (да 10 сутак).

Падтрымаць Сяргея Верамеенку ў суд прыйшлі каля дзясятка іншых грамадскіх актывістаў.

Відэа

праваабарончыя сайты