Навіны

Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: Кастрычніцкага раёна г. Гродна

Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі)

Абвінавачаныя: Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі

Суддзя: Дзмітрый Кедаль

Дзяржаўны абвінаваўца: галоўны пракурор гораду Уладзімір Клішын

Пацярпелы: супрацоўнікі ДАІ Сапега і Ткач 

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі. Іх абвінавачваюць у тым, што 13 жніўня Паляк ударыў аднаго супрацоўніка ДАІ, а Зімніцкі — штурхануў іншага. Крымінальныя справы гарадзенцаў суддзя Дзмітрый Кендаль аб'яднаў у адну вытворчасць.

Як паведамляе Раман Юргель, які ажыццяўляе маніторынг судовага працэсу, асаблівых прэтэнзій да абвінавачаных ДАІшнікі Сапега і Ткач не маюць.  

Інфармацыя дапаўняецца.

 

Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады за гвалт да міліцыянта

17 лістапада ў Ленінскім судзе Магілёва вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава: ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

 

http://spring96.org/be/news/100455

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты