Навіны

Улады Беларусі запатрабавалі ад Польшчы выдаць Пуцілу і Пратасевіча

Улады Беларусі запатрабавалі ад Польшчы ў самыя кароткія тэрміны выдаць заснавальнікаў тэлеграм-канала «Нехта».

У заяве МЗС рэспублікі гаворыцца, што гэта неабходна з улікам асаблівай грамадскай небяспекі. У Менску ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча пачата крымінальная справа. Следчыя тлумачаць гэта тым, што канал «Нехта» публікаваў заклікі да пратэстаў у Беларусі і маршруты перамяшчэння ўдзельнікаў акцый апазіцыі.

Пуціла і Пратасевіч жывуць і працуюць у Польшчы. Пасля выбараў прэзідэнта Беларусі іх канал стаў адной з галоўных інтэрнэт-пляцовак беларускай апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайта euroradio.fm

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/belarus-zapatrabavala-ad-polshchy-vy/

17.11.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты