Навіны

Гародня: Марш смелых „Я выходжу”

Затрымана некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх каля помніка Фары Вітаўта затрымалі відэааператара-фрылансера Hrodna.life Андрэя Ломава.

Фота: t.me/hrodnalife

* * * 

Людзі пасля разгону і затрыманняў вяртаюцца да Фары Вітаўта. Некаторыя шпацыруюць па цэнтры горада. 

Па горадзе ходзяць узброеныя стрэльбамі байцы без апазнавальных знакаў.

* * *

  На вуліцы Савецкай, праз якую людзі спрабавалі рушыць калонай, пачаліся затрыманні.

Фота: Hrodna.life

13.00. Колькасць людзей павялічваецца, каля помніка Фары Вітаўта ўжо каля 500 чалавек.

* * * 

На Альшанку ўжо прыехалі супрацоўнікі ў міліцэйскіх бусах. А на Савецкай плошчы ля мемарыялу Раману Бандарэнку колькасць людзей павялічваецца.

* * * 

Савецкая плошча перакрытая, каля Фарнага касцёла дзяжураць два аўтазакі.

Некалькі соцень чалавек стаяць каля помніка Фары Вітаўта. Сюды – да народнага мемарыялу Раману Бандарэнку – людзі працягваюць несці кветкі і знічы.

Центр гораду перакрыты, на кожным куце ў дварах цэнтру дзяжураць міліцэйскія машыны, а таксама вялікая колькасць аўтазакаў.

Затрыманняў пакуль не было. 

Гарадзенская Альшанка выйшла у „ланцуг памяці”. Некалькі дзесяткаў чалавек сталі са сцягамі на самым „баявым” раёне гораду. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: Сяргея Апановіча

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-perad-marsham-pamyatsi-ramana-ba/

15.11.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты