Навіны

На плошчы Перамен — намёты

На плошчы Перамен узнікла бестэрміновая варта, якая дзейнічае з 13 лістапада. Людзі з усяго Менска прыносяць кветкі на стыхійны мемарыял у памяць Рамана Бандарэнкі, які загінуў ад атрыманых траўмаў 12 лістапада. Для абароны мемарыяла жыхары суседніх дамоў усталявалі варту.

14 лістапада ў дзень на плошчы з’явіліся тэнты і намёты. Неабыякавыя грамадзяне ў тэлеграме прапануюць падвоз прадуктаў, цеплавой пушкі. Але ўдзельнікі варты пакуль маюць патрэбу толькі ў прыборцы і вёдрах для кветак.

Па Менску і па ўсёй краіне ўзнікае шмат народных мемарыялаў у памяць Рамана Бандарэнкі. Некаторыя з іх прыбіраюць камунальныя службы, але людзі аднаўляюць.

novychas.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/na-ploshchy-peramen-namyoty/

14.11.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты