Навіны

Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі

Разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча. Фота:kurjer.info

Разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча. Фота:kurjer.info

У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення. Максімальны тэрмін пакарання - абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Справу разглядае суддзя Александр Шутко.

Жыхара Слуцка абвінавачваюць у тым, што ён ударыў міліцыянта нейкім «прадметам» па галаве 10 жніўня на набярэжнай горада. Той атрымаў рассёк галавы, у выніку чаго былі накладзеныя некалькі швоў.

У той жа час, як паведамляе kurjer.info, пры затрыманні падазраванага міліцыянты ўжылі фізічную сілу і спецсродкі, пасля чаго затрыманага даставілі ў бальніцу.

Брат абвінавачанага Максім быў сведкам жорсткага затрымання Рамана.

“Мы з братам Віктарам не ўцякалі, а Раман стаў уцякаць. Міліцыянты пабеглі за ім. Адзін з іх падчапіў за нагу Рамана, а пасля на Рамана накінуліся двое. Больш я яго не бачыў. Сябра пасля паведаміў, што чуў, як міліцыянты выклікалі па рацыі хуткую дапамогу. Пасля атрымалі інфармацыю, што некаторы час ён быў у рэанімацыі са скалечаным пазваночнікам”.

 

«З міліцыі пазванілі, каб купіла сыну гарсэт для скалечанага пазваночніка»

Маці кажа пра сына, што на працоўным месцы яго характарызуюць як добрага працаўніка і прыстойнага чалавека. Не скардзіцца на яго і жонка Марыя. У сына трое малалетніх дзяцей, малодшай дачцэ ўсяго 1 годзік. Сына ніколі раней не забіралі ў міліцыю.

 Суд распачаўся 11 лістапада з інцыдэнту. Нібыта ў будынку суда ў некага пшыкнуў балончык, у многіх прысутных пацяклі слёзы, таму па гэтай прычыне ў зал доўга нікога не прапускалі.

На пасяджэнні 12 лістапада дзяржабвінаваўца пракурор Аляксей Крот папрасіў прызнаць Караневіча вінаватым па частцы 2 арт. 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове правапарадку, спалучаны з ужываннем гвалту), прызначыць яму пакаранне ў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. А таксама спагнаць з яго сродкі, выдаткаваныя на судовую экспертызу: 1 876 рублёў 54 капейкі.

Па інфармацыі kurjer.info, адвакат Караневіча лічыць, што "па прад'яўленым абвінавачванні з дзяржабвінаваўцам, мяркую, немагчыма пагадзіцца. У рэчаіснасці Караневіч не здзяйсняў злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 363 КК....
Артыкул 363 прадугледжвае, што супрацоўнік міліцыі павінен выконваць свае абавязкі па ахове грамадскага парадку. І пры здзяйсненні гэтых дзеянняў павінны быць у дачыненні да яго здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні....Падчас судовага разбору з усёй відавочнасцю ўстаноўлена, што Ганчарэвіч пры ўзаемадзеянні з Караневічам не выконваў якіх-небудзь абавязкаў па ахове грамадскага парадку. Дзеянні самога Ганчарэвіча, мяркую, насілі супрацьпраўны характар....Падстаў для затрымання Караневіча ў Ганчарэвіча не было".

Разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча. Фота:kurjer.info
Разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча. Фота:kurjer.info

 

Пацярпелы міліцыянт Іван Ганчарэвіч сказаў толькі: "Няхай усё будзе па законе".

Абвінавачаны Раман Караневіч сказаў: "я б прызнаў сваю віну толькі ў тым, што, так, магчыма, я ўцякаў. Можа быць, мне не варта было ўцякаць. Але я спалохаўся. Я не хацеў канфлікту. Я ішоў дадому да дзяцей. Мне не патрэбныя былі разборкі, я пайшоў ад іх. Я ўбачыў натоўп людзей і сышоў дадому. У тым, што адбылося ў далейшым, я сябе вінаватым не лічу. Я не біў супрацоўніка, я, наадварот, спрабаваў ад яго ўцячы. Я прашу апраўдаць мяне".

Прысуд Раману Караневічу будзе абвешчаны 13 лістапада ў 9:40

 

http://spring96.org/be/news/100370

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты