Навіны

Хроніка пераследу ў Беларусі 11-12 лістапада

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда 11 верасня. Скрыншот з відэа

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда 11 верасня. Скрыншот з відэа

11-12 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мазыры дома затрымалі і адвезлі ў РАУС Фёдара Чаранкова і яго жонку Крысціну. У Мінску затрыманы Іван Кабашнікаў.

У Мінску раніцай прыйшлі з ператрусам да Аланы Гебрамарыям, сябры Каардынацыйнай Рады, прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. У дадзены момант Алана на сувязь не выходзіць. Прэс-служба КР пацвярджае, што ў доме дзяўчыны сапраўды праходзіць ператрус.

У Мінску сілавікі прыходзілі ў дом да выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай, актывістам з раёнаў "Каскад", "Новая Баравая", раёна Плошчы Пераменаў.

АМАП у "Каскадзе"

Зраніцы 12 лістапада ў жылы комплекс "Каскад" у Мінску прыехаў АМАП, паведамляюць чытачы тэлеграм-канала Антона Матолькі.

"На Каскадзе прама цяпер дэсант слабавікоў — шмат бусаў вакол квартала, групы па 4-5 чалавек у чорным зайшлі адразу ў некалькі пад'ездаў кожнага дома".

"Апдэйт па Каскадзе (я жыхар): у суме машын АМАПу каля дзесяці плюс куча ціхароў. у іх у руках паперы з пастановай пра ператрус, ломяцца ў кватэры мясцовых актывістаў".

"На каскадзе АМАП групкамі па 3-4 чалавекі тэлефануе ў дзверы ўжо мінімум 6-7 людзям. Таксама ў дварах куча ціхароў".

Тэлеграм-канал "Еўрарадыё" паведамляе, што сілавікі трапілі ў кватэру жыхаркі "Каскада", якая была назіральніцай падчас прэіздэнцкіх выбараў. Дзверы яшчэ адной кватэры збіраюцца ўскрываць пры дапамозе дрылю.

Пераслед 11 лістапада

Учора, 11 лістапада, у Гродна на раёне Дзевятоўка ў двары людзі сабраліся паразмаўляць і правесці разам час. Наляцелі АМАПаўцы і затрымалі 17 чалавек: сярод іх — Людміла Аўсіевіч. Пасля прафілактычнай гутаркі ў Ленінскім РАУС усіх адпусцілі. Таксама ўчора ў Віцебску прайшоў ператрус у актывіста Аляксея Мацеюка. Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў: пасля гэтага Раман Бандарэнка знаходзіцца ў рэанімацыі. 

11 лістапада ў кватэры ў Мінску затрымалі Дзмітрыя Крукоўскага: яго забралі разам з жосткім дыскам камп'ютара. У Мінску былі затрыманыя таксама Марына Ігнатовіч (знаходзіцца ў Савецкім РУУС), Алена Ячнік, Ілля Выркоўскі (затрыманы каля "Гіпа" у мікрараёне Лошыца), Дзмітрый Пшанічны. Ноччу затрымалі Кацярыну Варвашэню: днём яе адпусцілі з Ленінскага РУУС. У Барысаве затрымалі Валянціна Бахцінава.

 

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

 

http://spring96.org/be/news/100361

Відэа

праваабарончыя сайты