Навіны

Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях

Яўген Лапа і адвакат у судзе.

Яўген Лапа і адвакат у судзе.

У Беларусі працягваецца разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 11 лістапада працягнуўся  суд над таксістам Аляксеем Лапам. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу - Арцём Логіш і Дзмітрый Конан. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя.

Суд над Яўгенам Лапам.

Нагадаем, 11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПу і жорстка затрымалі ўсю кампанію. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і збілі.

Лапа на судзе распавёў, што ў эпікрызе ўсе дыягназы распісаныя на некалькі радкоў. Сярод іх — шматлікія пераломы, ўдары, гематомы. Аляксей напісаў заяву ў Следчы камітэт. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Яна працягнецца да 19 лістапада.

На чарговым судовым пасяджэнні адбылося апытанне 5 чалавек з боку супрацоўнікаў міліцыію  Іх паказанні ў судзе ў значнай ступені супярэчылі ранейшым паказанням, дадзеным пад час следства.

Судовы працэс працягнецца 24 лістапада ў 10.00. 

У гэты дзень павінны апытаць яшчэ аднаго сведку з боку міліцыі.

 

У Гродне за гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць збітага АМАПам таксіста

Па версіі абвінавачвання, Аляксей з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх. Аляксей сваю віну не прызнае. Ён кажа, што тады было незразумела, што перад ім менавіта супрацоўнікі міліцыі

 

http://spring96.org/be/news/100347

Відэа

праваабарончыя сайты