Навіны

Суд над Юзафам Нямерам: абвінавачванне просіць 2 гады калоніі і 200 базавых штрафу

Суд над Юзэфам Нямерам у Гародні. Фота: ПЦ "Вясна".

Суд над Юзэфам Нямерам у Гародні. Фота: ПЦ "Вясна".

У Гародні 10 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Юзафа Нямеры, якога вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК)  і арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

У працэсе пад старшынством суддзі Вольгі Бекушавай сёння адбыліся спрэчкі бакоў. 

Дзяржаўны абвінаваўца пракурор Сяргей Петрашко ў сваім выступе падкрэсліў:

 “Улічваючы што пратэст Нямеры быў накіраваны на звяржэнне і дыскрэдытацыю дзеючай улады, вынесці пакаранне па арт. 342 – штраф у памеры 200 базавых велічынь, а па артыкуле 364 – 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Меру стрымання пакінуць ранейшую, пры гэтым залічыць у тэрмін пакарання утрыманне пад вартай з22 верасня. Арышт на маёмасць Нямеры пакінуць у сіле”.

Сам Юзаф Нямера не прызнае віны за арганізацыю альбо ўдзел ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Віну па 364 - ым артыкуле прызнае.

Адвакат заявіў некалькі хадайніцтваў: прасіў суд не караць сурова Юзафа Нямеру і далучыць да матэрыялаў справы хадайніцтвы – лісты ад Гарадзенскай каталіцкай епархіі і ад спартыўнага клуба “Баторыя”.

Суд над Юзэфам Нямерам у Гародні. Фота: ПЦ

Абаронца таксама лічыць, што абвінавачванне залішне суровае і непамернае. Ён просіць кіравацца законам і прапануе апраўдальнага прысуду па арт 342 за адсутнасцю склада злачынства, і па арт. 364 змены класіфікацыі ў частцы наўмыснага прымянення сілы.

Судовыя спрэчкі завершаныя.

Прысуд будзе абвешчаны ў 15 гадзін 12 лістапада.

 

За гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць Юзафа Нямеру, пацярпелага схавалі за шырмай

У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні 3 лістапада пачаўся суд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры.

 

http://spring96.org/be/news/100335

Відэа

праваабарончыя сайты