Навіны

Панядзелак пачынаецца з ператрусу. Хроніка пераследу 9 лістапада

У панядзелак дзевятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Слоніме адбываецца ператрус ў доме галоўнай рэдактаркі недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Ганны Валадашчук. Як піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў", ператрус праводзіцца ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора ў сувязі з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах з’яўляліся паведамленні з абразамі.

Ганна Валадашчук
Ганна Валадашчук

 

Ганна Валадашчук у размове з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыяцыі журналістаў падкрэсліла, што не мае дачынення ні да якіх тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў. Ператрус у яе доме працягваецца.

Інфармацыя дапаўняецца і дапаўняецца.

 

http://spring96.org/be/news/100316

Відэа

праваабарончыя сайты