Навіны
«Марш народаўладдзя» – 92-і дзень пратэстаў
Сёння, 8 лістапада, як і кожную нядзелю, у Менску абвешчаная найбольш масавая за тыдзень акцыя пратэсту. Гэтым разам ёй далі назву «Марш народаўладдзя». Дэманстранты збіраюцца ў цэнтрах гарадоў Беларусі а 12-й гадзіне. На будынках у Менску зноў з’явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Сцяг на вуліцы Прытыцкага цягне на рэкорд. У цэнтр сталіцы «традыцыйна» сцягваюць вайсковую і спецтэхніку.
Якраз у гэтыя хвіліны ўдзельнікі збірацца каля ратушы ў Верхнім горадзе.
На скрыжаванні Леніна і Інтэрнацыянальнай выстраіліся сілавікі са шчытамі, да Ратушы пад’ехалі мікрааўтобусы з сілавікамі, стаяць на прыпынку.
Да 11 гадзінаў ачапілі Кастрычніцкую плошчу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/marsh-narodauladdzya-91-i-dzen-prates/