Навіны
Памярла Таццяна Маліноўская
Не стала вялікага і светлага чалавека, які да апошніх дзён рупіўся пра іншых. Усё жыццё Таццяна Маліноўская прысвяціла праўдзе. Рупілася за свой народ, за справядлівасць, за лепшы лёс для сваёй краіны. І нават у апошні час з сваіх сціплых сродкаў старалася дапамагчы рэпрэсаваным.
Заўсёды з усмешкай, аптымістычная, уважлівая да іншых, акуратная, інтэлегентная, добрая… Такой яна застанецца ў памяці тых, хто тяе ведаў.
Грамадзка-палітычная і культурніцкая дзяячка Гарадзеншчышы Таццяна Маліноўская памерла ў шпіталі ў выніку каронавіруса і ўскладнення ад яго хранічных хваробаў. Яна памярла ва ўзросце 67-мі гадоў.
Таццяна Маліноўская добра ведамая і гарадзенцам, і па ўсёй Беларусі і за яе мажамі як беларуская патрыётка, таленавітая выкладчыца, палітычныя, грамадская і культурная дзяячка. Яна была заснавальніцай і нейкі час старшынёй Гарадзенскай абласной філіі „Фонду імя Льва Сапегі”.
Біяграфія Таццянцы Маліноўскай насывчаная і яскравая. Выпускніца гістарычна-педагагічнага факультэту працавала метадыстам, настаўніцай гісторыі, грамадазнаўства і беларускай літаратуры ў школе, навуковым супрацоўнікам Гарадзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея. Скончыла аспірантуру на кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. Была загадчыцай аддзелу інстытуту „Гроднапраектрэстаўрацыя”. З 1990 года Таццяна Маліноўская працавала выкладчыцай кафедры беларускай культуры Гарадзенскага ўніверсітэту. Вывучала архітэктуру Гарадзеншчыны, беларускае народнае мастацтва, выяўленчае мастацтва. Была адной з стваральніц і першай старшынёй (да 1999 года) Фонду падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі. Была сябрам БНФ і дэпутатам гарадскога савету Гародні. У ліку невялікай колькасці дэмакратычных дэпутатаў шмат зрабіла для культурнага развіцця Гародні.
Таццяна Маліноўская была сапраўднай хрысціянкай, была ў групе гарадзенскай беларускамоўнай каталіцкай інтэлігенцыі. Цэлы час цікавілася грамадскім і культурным жыццём Гародні. Апошнія месяцы як звычайна выяўляла салідарнасць і неаднаразова са сваёй сціплай пенсіі ахвяравала сродкі для пацярпелых ад рэпрэсій.
Калектыў Гарадзенскай вясны выказвае шчырыя і глыбокія спачуванні сваякам і блізкім Таццяны Маліноўскай.
Светлая памяць…