Навіны

Пачаўся суд па крымінальнай справе Юзафа Нямеры

У Гародні 3 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся суд па крымінальнай справе Юзафа Нямеры. 63-гадовага мужчыну вінавацяць адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Працэс вядзе суддзя Вольга Бекушава.

Юзаф Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту 6 верасьня і бараніў жанчыну ад АМАПу. Пры тым ён штурхануў аднаго з міліцыянтаў. На працэсе "пацярпелага" пасадзілі за адмысловую шырму, каб ніхто не мог бачыць яго твару.

У першы дзень разгляду справы суддзя апытала абвінавачанага і пацярпелага. Таксама быў апытаны адзін пяці заяўленых сведкаў, іншыя сведкі пакуль не з'явіліся на суд. Таксама былі разгледжаны матэрыялы судовай справы.

Працэс працягнецца 4 лістапада а 14.45. У гэты дзень будуць апытвацца іншыя сведкі.

03.11.2020

Відэа

праваабарончыя сайты