Навіны

На „Гродна-Азот” прыехалі штрэйкбрэхеры з Гомеля і Магілёву

Небяспека павелічэння колькасці штрэйкбрэхераў у „Гродна-Азоце”.

Вядома, што каля трыццаці чалавек прыехалі з Гомельскіх і Магілёўскіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у холдынг „Белнафтахім”. Разам з тым, адмовіліся быць штрэйкбрэхерамі працоўныя наваполацкага „Нафтану”.

Кажа наш карэспандэнт:

– Паводле апытання, абсалютная большасць падтрымлівае ідэю страйку і народных патрабаванняў. Сама менш 500 чалавек адкрыта выступаюць за страйк на прадпрыемстве і яны далучацца да сваіх калегаў. Цяпер страйкам чакае, што да 4 лістапада будзе 500 верыфікаваных заяў, з аўтарамі якіх прадстаўнікі страйкаму плануюць звязацца.

Таксама ідэя страйку, ці стачкі, як яе называюць на прадпрыемстве „Гродна-Азот”, папулярная, але не настолькі, каб калектыў прадпрыемства быў кансалідаваны.

Кажа наш карэспандэнт з Гародні:

– Ужо тыдзень у Гародні з’яўляецца інфармацыя пра тое, што адміністрацыя прадпрыемства запрашае ветэранаў хімічнай вытворчасці да працы замест тых, хто быў звольнены за ўдзел у страйку. Некаторыя абмяркоўваюць магчымасці працы на “Азоце” нават пасля 60-ці гадоў, што з’яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства.

Вялікай перашкодай для ўдзелу ў страйку застаецца тое, што шмат хто з азотаўцаў жыве ў інтэрнатах прадпрыемства, а таму, на выпадак удзелу ў страйку, іх сем’і застануцца без жылля. Толькі адзінкі на гэта пагаджаюцца.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/na-grodna-azot-pryekhali-shtrejkbrekher/

03.11.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты