2 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Мінску па дарозе на працу быў затрыманы Арцём Караткевіч, які паказаў дызлайк картэжу Лукашэнкі на праспекце Пераможцаў. Цяпер яго тэлефон недасяжны. У Мінску былі таксама затрыманыя Віктар Багін (знаходзіўся ў Кастрычніцкім РУУС), Ілля Ілецкі (знаходзіўся ў Савецкім РУУС).
Чытачы TUT.BY паведамляюць, што АМАП затрымаў людзей, якія стаялі ў ланцугу салідарнасці каля бізнэс-цэнтру "Дамашэўскі" у Мінску.
З Мінскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы вядучы інжынэр прадпрыемства Віталь Чычмароў.
У Гародні сваякам затрыманых пагражалі каля Кастрычніцкага РАУС. Калі пачаліся выязныя суды, з будынка РАУС выйшаў міліцыянт і абвясціў: «Для вас добрая навіна, калі вы цяпер адсюль ня пойдзеце, то празь пяць хвілін будзеце ўсе затрыманыя, бо ў Telegram-каналах пачалі пісаць заклікі прыехаць, падтрымаць людзей», – паведамляе тэлеграм-канал “Радыё Свабода”.
![]()
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
http://spring96.org/be/news/100206