Навіны

У Гародні аштрафавалі Юлію Сліўко

Гарадзенская актывістка, кіраўніца страйкаму “Гроднапрамбуд” Юлія Сліўко пакараная штрафам 540 рублёў за выступ на мітынгу, які адбыўся амаль 2 месяцы таму – 19-га жніўня.

Юлія Сліўко перыядычна атрымлівае пагрозы з боку "праваахоўных органаў". Невядомыя прыходзілі і ламаліся да яе ў кватэру нават уначы. 

Па словах Юліі Сліўко, апроч міліцыі яе таксама турбуюць прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці, і некалькі разоў выклікалі жанчыну на допыт.

У Гародні працягваюць караць штрафамі грамадзян за ўдзел у мірных акцыях яшчэ ў жніўні месяцы.

 

16.10.2020 Тэгі: штраф, пераслед, Гародня

Відэа

праваабарончыя сайты