Навіны

Гародня: затрыманні на Маршы пенсіянераў

У Гародні таксама адбываецца акцыя Марш пенсіянераў. Што адбываецца пад час акцыі распавядае наш журналіст Сяргей Апановіч.

– Каля сотні гарадзенскіх пенсіянераў таксама выйшлі на так званы Марш пенсіянераў. Яны рухаюцца невялікай калонай ад гарадзенскага парку Жылібера ў бок плошчы Леніна. Ужо з’явіліся першыя затрыманыя. Гэта журналісты, якія супрацоўнічаюць з БелаПАН – Сяргей Люткевіч і Марыся Харэвіч. Іх завезлі ў Ленінскі РАУС Гародні для праверкі дакументаў.

У Гародні ў парку імя Жылібера сабралася некалькі дзясяткаў пенсіянераў, якія спачатку сядзелі на лавачках каля фантана. Да прысутных бабуляў і дзядуляў падышлі двое міліцыянты, якія папярэдзілі пажылых людзей аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі пачалі абурацца, а праз нейкі час рушылі ў бок вуліцы Ажэшкі. У імправізаваным маршы ўдзельнічае каля ста чалавек, яны павярнулі на вуліцу Сацыялістычную, прайшоўшы каля будынка аблвыканкама, паведамляе tut.by.

Фота tut.by

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-zatrymanni-na-marshy-pensiyane/

12.10.2020

Відэа

праваабарончыя сайты