Навіны

Акцыя пратэсту ў Гародні

У Гародні 11 кастрычніка людзі таксама выйшлі на вуліцы на знак пратэсту.

Вельмі жорсткія затрыманні адбыліся ў Гародні каля крамы “Ратушный”. Шэраг амапаўцаў пачалі затрымліваць не тых людзей, якія былі на акцыі, а проста людзей, якія стаялі на прыпынку, якія сабраліся ўжо ехаць дахаты. А да гэтага былі затрыманыя журналісты. Усе, хто выходзіў у камізэльках з надпісам “Прэса”, усіх затрымалі – гэта журналісты Радыё Свабода, “Народная Воля”, інфармацыйных агенцтваў tut.by і БелаПАН. Цяпер гэтыя журналісты адпраўленыя для давання тлумачэнняў у Ленінскі РАУС.

У горадзе былі затрыманыя журналісты БелаПАН і Onliner. Усяго – чатыры чалавекі. Сярод іх затрымалі журналістаў Вольгу Камягіну, Марысю Харэвіч, Сяргея Людкевіча, Дар'ю СпевакАлену Кавальчук. Камягіна паспела патэлефанаваць з буса і паведаміць пра затрыманне. 

Пазней затрыманых журналістаў адпусцілі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча

Відэа

праваабарончыя сайты